Уладзь Яроменак: "Я мог зьехаць зь Беларусі сто разоў, але я хачу нармальна жыць у гэтай краіне"

Your browser doesn’t support HTML5

Уладзь Яроменак нарадзіўся ў Мёрах Віцебскай вобласьці 22 гады таму. Скончыўшы школу, пераехаў у Менск, дзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, зь якога быў выключаны пасьля Плошчы-2010. Чалавек адукаваны, разьбіраецца ў кампутарах ды тэхніцы. Чалавек таленавіты – піша вершы, сьпявае пад гітару, смачна гатуе.