Эўрапейскі суд не прызнаў Хадаркоўскага палітычным

Міхаіл Хадаркоўскі

Эўрапейскі суд у правах чалавека (ЭСПЧ) адхіліў скаргу былых кіраўнікоў кампаніі ЮКОС Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева на тое, што крымінальны перасьлед у дачыненьні да іх у Расеі быў палітычна матываваным.
ЭСПЧ апублікаваў у чацьвер рашэньне наконт скаргі Хадаркоўскага і Лебедзева на першы прысуд. Як гаворыцца ў вэрдыкце, суд палічыў, што не было парушэньня артыкула 18-й Эўрапейскай канвэнцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод, на якую спасылаліся ў пазове асуджаныя прадпрымальнікі.