Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла бок АНБ

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША адхіліла законапраект, які мог бы абмежаваць праграмы амэрыканскіх спэцслужбаў па зборы дадзеных.
Гаворка ідзе пра збор дадзеных пра тэлефанаваньні і інтэрнэт-злучэньні.

«Супраць» законапраекту, які звузіў бы межы дзейнасьці Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (АНБ), прагаласавалі 217 заканадаўцаў, «за» — 205.

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША раней ўгаворвала Кангрэс адхіліць гэтую папраўку.

Прэсавы сакратар Белага дому Джэй Кэрні напярэадні заклікаў «не дэмантаваць адзін з антытэрарыстычных інструмэнтаў выведнай супольнасьці».