Народ супраць кітайскага парку
Your browser doesn’t support HTML5
У Смалявічах адбылося грамадзкае абмеркаваньне пляну будаўніцтва першай чаргі кітайска-беларускага тэхнапарку. Старшыня райвыканкаму не зьявіўся, адмыслова падрыхтаваныя дзяўчыны атрымалі паперкі з пытаньнямі, якія трэба было агучыць, але наважыліся выступіць толькі раз. Інжынэры з архітэктарамі даказвалі, што праект няшкодны, а мясцовыя жыхары з дачнікамі так і не зразумелі, навошта гэта ўсё патрэбнае.