Міжнародны Цэнтар Сымона Візэнталя, які базуецца ў ЗША, арганізаваў у Нямеччыне кампанію пошуку й прыцягненьня да адказнасьці нацысцкіх злачынцаў часоў Другой усясьветнай вайны, якія яшчэ жывуць.
У Бэрліне, Гамбургу і Кёльне зьявіліся каля 2 тысяч плякатаў з выявай галоўнай брамы лягеру сьмерці Асьвенцым і просьбай даць інфармацыю пра нацыстаў, якія выжылі.
За карысную інфармацыю Цэнтар Сымона Візэнталя прапануе 33 тысяч даляраў ЗША ўзнагароды.
Паводле дадзеных арганізацыі, толькі ў Нямеччыне пражываюць прыкладна 60 былых паслугачоў Гітлера.
Некаторыя зь іх служылі ахоўнікамі ў нацысцкіх лягерах або ў «эскадронах сьмерці». Гэтыя асобь нясуць адказнасьць за масавыя забойствы, перадае ВВС.