Сумесныя расейска-беларускія манэўры «Захад-2013» пройдуць 20–26 верасьня на тэрыторыі Беларусі і Расеі.
З расейскага боку ў іх возьме ўдзел 2500 вайскоўцаў, зь беларускага — 10 400. Будзе задзейнічана 250 адзінак вайсковай тэхнікі, у тым ліку 60 гелікоптэраў.
Прадстаўнік расейскага генштабу Вячаслаў Вусік паведаміў, што запрашаць назіральнікаў НАТО на гэтыя манэўры ня будуць.
Польскае радыё тым часам выказала боязь, што вучэньні будуць мець правакацыйны характар у адносінах да краін НАТО.
Польскія СМІ нагадваюць, што, сярод іншага, манэўры будуць адбывацца ў Берасьці, паблізу польскай мяжы.
Будучыя манэўры ўжо выклікалі неспакой Літвы і Польшчы. Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі раней заяўляў, што ягоная краіна ставіцца да іх вельмі сур’ёзна, параўнаў сёлетнія вучэньні з апошнімі беларуска-расейскімі манэўрамі «Захад-2009». У тыя манэўры быў закладзены правакацыйны адносна Польшчы сцэнар, які прадугледжваў паўстаньне польскай меншасьці ў Беларусі:
«Тады мы ўздымалі гэтае пытаньне ня толькі ў двухбаковых адносінах. Я напісаў зварот да генэральнага сакратара Паўночнаатлянтычнага зьвязу, і НАТО заняло крытычную пазыцыю ў гэтай справе… У такіх справах вельмі важная адкрытасьць, празрыстасьць, каб вайсковыя назіральнікі маглі сачыць за гэтымі вучэньнямі».
Назіральнікаў з НАТО Беларусь і Расея на манэўры якраз не запрасілі.