23 ліпеня будзе прэзэнтавацца новая кніга Бібліятэкі Свабоды «Жывая мова», якую склалі практычныя парады, як правільна і прыгожа гаварыць па-беларуску. Дадаюцца водгукі.
Аўтар, супрацоўнік нашага радыё Юрась Бушлякоў, не дажыў да выхаду з друку «Жывой мовы».
Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 23 ліпеня а 18-й гадзіне ў памяшканьні сядзібы БНФ, Менск, вуліца Чарнышэўскага, 3.
Усе прысутныя атрымаюць кнігу Юрася Бушлякова «Жывая мова» з адбіткам пячаткі-экслібрыса, зробленым рукой ягонай маці.
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў кажа, што «Жывая мова» павінна быць у кожнай школьнай бібліятэцы.
«Я — чалавек кніжны. Ня толькі пішу кнігі, але і жыву сярод іх. Здаецца, Людвіг Фэербах сказаў, што з кнігамі атрымліваецца, як зь людзьмі: знаёмісься з многімі, а стасункі падтрымліваеш — толькі зь некаторымі. Кніга Юрася Бушлякова — якраз з такіх.
«Жывая мова» ўжо заняла сваё месца на паліцы побач з маім улюбёным слоўнікам Сьцяпана Некрашэвіча і Мікалая Байкова. На яе палях мой аловак пакінуў сотні птушачак, плюсікаў, клічнікаў ды іншых знакаў павагі да аўтара і захапленьня тым, як глыбока і тонка ён ведаў і адчуваў нашу мову, яе лёгкасьць і важкасьць, яе празрыстасьць і таямнічасьць.
Прызнаюся, што кніга была прачытаная мною ня толькі з асалодаю, але і зь вялікай карысьцю. На добры лад яна павінна быць у бібліятэцы кожнага літаратара, журналіста, выкладчыка. Каб мы жылі ў іншай Беларусі, Міністэрства адукацыі перавыдала б «Жывую мову» такім накладам, каб кніга Бушлякова трапіла ў кожную школьную бібліятэку.
А ў гэтыя хвіліны, згадваючы далікатныя і разам з тым абсалютна цьвёрдыя і дакладныя моўныя парады спадара Юрася, я гляджу ў вакно і кажу сам сабе: «Сёньня 22-га ліпеня. На дварэ — макаўка лета, на вуліцы шумна, а на двары зацішна. Неўзабаве зойдзе сябар, зь якім зьбіраемся на выспу. Вып’ем па кубачку кавы, а магчыма, і па шкляначцы чагосьці мацнейшага, і я падарую сябру выдатную кніжку Юрася Бушлякова. А сябар скажа мне: «Вялікі дзякуй!»
Пра кнігу паэт, грамадзкі дзеяч Анатоль Вярцінскі.
«Хвалюючы момант — у маіх руках унікальная кніга Юрася Бушлякова «Жывая мова». Мова жывая, мова жыве, ды вось аўтара, на жаль, ужо няма ў жывых. Крыўдна да болю. Прызнаюся — вельмі цяжка, балюча вельмі перажываць такі заўчасны адыход яго з жыцьця.
Мала ведаў яго асабіста. Сустрэў, здаецца, усяго адзін раз. І было гэта падчас размовы ў Саюзе пісьменьнікаў наконт так званай рэформы беларускага правапісу, задуманай чамусьці Палатай прадстаўнікоў. Юрась быў нешматслоўны, абмежаваўся адной ці дзьвюма рэплікамі. Але сьветла запомніўся, засталося пачуцьцё сымпатыі.
І пачуцьцё гэтае потым пацьвярджалася, расло кожны раз, калі слухаў ягоную перадачу «Жывая мова». Мала сказаць — слухаў. Слухаў зь цікавасьцю як аўтара, у якім выдатна спалучаліся навуковец-лінгвіст, мовазнаўца і таленавіты радыёжурналіст. Ён быў цікавы для шырокага кола слухачоў.
Але гэта яшчэ ня ўсё. Ён быў асабліва цікавы, быў проста патрэбны для тых, хто карыстаецца словам, працуе зь ім прафэсійна, мае справу з праблемамі вуснага і пісьмовага маўленьня. І ў дадзеным выпадку, тут я ўжо маю на ўвазе і свой асабісты досьвед, — гэта былі словы дасьведчанага і добрага дарадцы. Гэта гучалі ўрокі мудрага, я б нават сказаў, з тонкім пэдагагічным тактам настаўніка, урокі, якія нельга было не паважаць, да якіх нельга было не прыслухацца. Асабліва калі справа заходзіла пра гэтак званыя цяжкасьці мовы. У прыватнасьці — цяжкасьці, зьвязаныя з лексыкаграфічнай практыкай, са спэцыфічнымі стылёвымі і сэмантычнымі адценьнямі роднага слова. Колькі разоў Юрась Бушлякоў падказваў, колькі разоў прыходзіў на падмогу ў змаганьні альбо зь ня вельмі граматнымі, або з занадта граматнымі карэктарамі!
Радуюся таму факту, што тэксты перадач «Жывая мова» выходзяць асобнай кнігай. Прадчуваю, прадбачу, нават ведаю, наколькі дарагой для шмат каго з нас будзе гэтая кніга.
Дарэчы, сымбалічна тое, што выданьне кнігі супадае ў часе з такой падзеяй, як Шосты зьезд беларусаў сьвету, форум, на разгляд якога выносіцца разам зь іншымі дакумэнтамі рэзалюцыя «Беларуская мова — галоўны фактар захаваньня беларускай нацыі». Такім чынам аўтар кнігі «Жывая мова» Юрась Бушлякоў духоўна, я мяркую, будзе прысутнічаць на зьезьдзе як яго паўнапраўны дэлегат».
І цяпер кніга стала, па словах Ірыны Шкрабы, навуковай кіраўніцы дысэртацыйнага дасьледаваньня Юрася Бушлякова, найлепшым яму помнікам.
«Усе, каму неабыякавы лёс нашае мовы, яе прыгажосьць і чысьціня, атрымалі каштоўную кнігу Юрася Бушлякова. Глыбокі дасьледчык, беларусіст, ён паўстае са старонак свайго дасьледаваньня як чалавек высокай моўнай культуры, праніклівы аналітык, захавальнік прагрэсіўных тэндэнцый разьвіцьця беларускай мовы, прафэсійны лінгвіст, да аўтарытэту якога варта прыслухацца ўсім шматлікім чытачам яго „Жывой мовы“.
Важкі набытак нашай навукі, гэтая кніга сталася таксама помнікам сапраўднай, шчырай цікавасьці Юрася да надзённых лінгвістычных праблем, помнікам яго сьветлага розуму і высокай адукаванасьці. Чытайма яго цудоўную кнігу!»
Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 23 ліпеня а 18-й гадзіне ў памяшканьні сядзібы БНФ, Менск, вуліца Чарнышэўскага, 3.
Усе прысутныя атрымаюць кнігу Юрася Бушлякова «Жывая мова» з адбіткам пячаткі-экслібрыса, зробленым рукой ягонай маці.
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў кажа, што «Жывая мова» павінна быць у кожнай школьнай бібліятэцы.
«Жывая мова» ўжо заняла сваё месца на паліцы побач з маім улюбёным слоўнікам Сьцяпана Некрашэвіча і Мікалая Байкова. На яе палях мой аловак пакінуў сотні птушачак, плюсікаў, клічнікаў ды іншых знакаў павагі да аўтара і захапленьня тым, як глыбока і тонка ён ведаў і адчуваў нашу мову, яе лёгкасьць і важкасьць, яе празрыстасьць і таямнічасьць.
Прызнаюся, што кніга была прачытаная мною ня толькі з асалодаю, але і зь вялікай карысьцю. На добры лад яна павінна быць у бібліятэцы кожнага літаратара, журналіста, выкладчыка. Каб мы жылі ў іншай Беларусі, Міністэрства адукацыі перавыдала б «Жывую мову» такім накладам, каб кніга Бушлякова трапіла ў кожную школьную бібліятэку.
А ў гэтыя хвіліны, згадваючы далікатныя і разам з тым абсалютна цьвёрдыя і дакладныя моўныя парады спадара Юрася, я гляджу ў вакно і кажу сам сабе: «Сёньня 22-га ліпеня. На дварэ — макаўка лета, на вуліцы шумна, а на двары зацішна. Неўзабаве зойдзе сябар, зь якім зьбіраемся на выспу. Вып’ем па кубачку кавы, а магчыма, і па шкляначцы чагосьці мацнейшага, і я падарую сябру выдатную кніжку Юрася Бушлякова. А сябар скажа мне: «Вялікі дзякуй!»
Анатоль Вярцінскі: «Жывaя мова» — гэта кніга дасьведчанага і добрага дарадцы
Пра кнігу паэт, грамадзкі дзеяч Анатоль Вярцінскі.
Мала ведаў яго асабіста. Сустрэў, здаецца, усяго адзін раз. І было гэта падчас размовы ў Саюзе пісьменьнікаў наконт так званай рэформы беларускага правапісу, задуманай чамусьці Палатай прадстаўнікоў. Юрась быў нешматслоўны, абмежаваўся адной ці дзьвюма рэплікамі. Але сьветла запомніўся, засталося пачуцьцё сымпатыі.
І пачуцьцё гэтае потым пацьвярджалася, расло кожны раз, калі слухаў ягоную перадачу «Жывая мова». Мала сказаць — слухаў. Слухаў зь цікавасьцю як аўтара, у якім выдатна спалучаліся навуковец-лінгвіст, мовазнаўца і таленавіты радыёжурналіст. Ён быў цікавы для шырокага кола слухачоў.
Але гэта яшчэ ня ўсё. Ён быў асабліва цікавы, быў проста патрэбны для тых, хто карыстаецца словам, працуе зь ім прафэсійна, мае справу з праблемамі вуснага і пісьмовага маўленьня. І ў дадзеным выпадку, тут я ўжо маю на ўвазе і свой асабісты досьвед, — гэта былі словы дасьведчанага і добрага дарадцы. Гэта гучалі ўрокі мудрага, я б нават сказаў, з тонкім пэдагагічным тактам настаўніка, урокі, якія нельга было не паважаць, да якіх нельга было не прыслухацца. Асабліва калі справа заходзіла пра гэтак званыя цяжкасьці мовы. У прыватнасьці — цяжкасьці, зьвязаныя з лексыкаграфічнай практыкай, са спэцыфічнымі стылёвымі і сэмантычнымі адценьнямі роднага слова. Колькі разоў Юрась Бушлякоў падказваў, колькі разоў прыходзіў на падмогу ў змаганьні альбо зь ня вельмі граматнымі, або з занадта граматнымі карэктарамі!
Радуюся таму факту, што тэксты перадач «Жывая мова» выходзяць асобнай кнігай. Прадчуваю, прадбачу, нават ведаю, наколькі дарагой для шмат каго з нас будзе гэтая кніга.
Дарэчы, сымбалічна тое, што выданьне кнігі супадае ў часе з такой падзеяй, як Шосты зьезд беларусаў сьвету, форум, на разгляд якога выносіцца разам зь іншымі дакумэнтамі рэзалюцыя «Беларуская мова — галоўны фактар захаваньня беларускай нацыі». Такім чынам аўтар кнігі «Жывая мова» Юрась Бушлякоў духоўна, я мяркую, будзе прысутнічаць на зьезьдзе як яго паўнапраўны дэлегат».
Ірына Шкраба: «Кніга Бушлякова стала помнікам яго сьветлага розуму»