Як Пушкін вываліў тачку гною да рэзыдэнцыі прэзыдэнта (відэа)

Алесь Пушкін. Пэрфоманс у 1999 годзе

Так, 14 год таму, 21 ліпеня 1999 г. мастак адзначыў 5-годзьдзе кіраваньня Лукашэнкі: падкаціў тачку з гноем і вываліў зьмесьціва да ўваходу ў рэзыдэнцыю прэзыдэнта
Гэта адбылося 14 гадоў таму. На 21 ліпеня 1999 году прыпадалі 5-я ўгодкі кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. Апазыцыя спрабавала пратэставаць, але вулічныя акцыі не былі шматлюдныя. Затое запомніўся пэрфоманс, арганізаваны ў Менску каля будынка адміністрацыі Лукашэнкі беларускім мастаком Алесем Пушкіным.

Пра пэрфоманс ЧЫТАЙЦЕ ТУТ



За пэрфоманс «Гной для прэзыдэнта» Алесь Пушкін быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі ўмоўна.