Сьледчы Сьледчага камітэту па Менску Яўген Маліноўскі выклікаў на панядзелак, 22 ліпеня маладафронтаўца Ўладзя Яроменка для азнаямленьня са справай аб парушэньні прафіляктычнага нагляду.
«Мяне выклікаў сьледчы, каб знаёміцца са справай, якая ўжо сабраная і пасьля гэтага будзе перадавацца ў суд. Я ўжо азнаёмлены з пастановай аб завядзеньні справы і аб прыцягненьні мяне да адказнасьці. Сьледчы прапанаваў мне даць тлумачэньні, але я адмовіўся, пакуль не знаёмы з самой справай. У панядзелак пайду да сьледчага разам з адвакатам. З прыцягненьнем мяне да адказнасьці я нязгодны», — сказаў Уладзь Яроменак карэспандэнту Свабоды.
Паводле Ўладзя Яроменка, за ім лічыцца два парушэньні — адсутнічаў дома ў час, калі нельга знаходзіцца па-за межамі жытла. Між тым звычайна крымінальныя справы на парушальнікаў прафіляктычнага нагляду заводзяцца пасьля трох і больш парушэньняў, даводзіць актывіст.
У 2011 годзе Ўладзь Яроменак быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году, у тым жа годзе быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам. За ўдзел у шэрагу акцыяў салідарнасьці з палітвязьнямі Ўладзь Яроменак на пачатку 2012 году атрымаў год прафіляктычнага нагляду, тэрмін якога потым быў працягнуты яшчэ на паўгода. Летась і сёлета Ўладзя Яроменка некалькі разоў саджалі «на суткі» ў ізалятар на Акрэсьціна з надуманых, як лічаць праваабаронцы, прычын. На пачатку 2012 году Яроменак быў адлічаны зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі. У чэрвені 2013 году актывіст «Маладога фронту» ажаніўся.