Суд Маскоўскага раёна Менска прызнаў чыноўніка Ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва Менскага аблвыканкама вінаватым у атрыманьні хабару. За 440 мільёнаў рублёў карупцыянэр атрымаў 9 гадоў турмы.
Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Сьледчы камітэт Беларусі.
«Судом Маскоўскага раёна Менска чыноўнік прызнаны вінаватым у зьдзяйсьненьні карупцыйных злачынстваў, прадугледжаных ч.2, ч.3 арт.430 (атрыманьне хабару), арт.14 ч.1 арт.430 (замах на атрыманьне хабару) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і засуджаны да 9 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці, а таксама пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю тэрмінам на 5 гадоў», — паведамілі ў Сьледчым камітэце.
Сьледзтва выявіла, што намесьнік начальніка аддзела камплектацыі УКБ Менаблвыканкама, адказны за правядзеньне закупак і тэндэрных таргоў, вясной 2010 года дамовіўся з кіраўніком ТАА «Солідэйт» аб атрыманьні грашовых узнагарод на сыстэматычнай аснове ў памеры да 20% ад сумы кожнай дамовы з УКБ Менаблвыканкама.
Акрамя таго, матэрыяламі крымінальнай справы пацьверджаныя і іншыя факты атрыманьня хабараў ад кіраўнікоў розных суб’ектаў гаспадараньня за выбар канкрэтных арганізацый у якасьці пастаўшчыкоў тавараў для будаўнічых аб’ектаў.
Сумы хабару складалі ад 160 да 38 тысяч даляраў. Агульная сума хабараў эквівалентная не менш як 440 мільёнаў беларускіх рублёў.
Чыноўнік-карупцыянэр атрымліваў хабар за пастаўку матэрыялаў на будаўніцтва лячэбнага корпусу Менскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы ў пасёлку Бараўляны, спартыўна-відовішчнага комплексу ў Салігорску, інтэрната ў Заслаўі і нават на рэканструкцыю будынка для разьмяшчэньня суда Менскага раёна і горада Заслаўе.