Актывіст Андрэй Кім і яшчэ двое маладых людзей прыйшлі да расейскай амбасады ў Менску ў майках з надпісам «Свабоду Навальнаму».
Хвілін дзесяць удзельнікі акцыі стаялі перад уваходам у амбасаду.
«Гэта былі сымбалічныя дзеяньні, каб выказаць салідарнасьць з Навальным, бо ў Менску цяпер наогул зрабіць нешта вельмі складана. Аднак хоць гэтак мы выказалі сваю салідарнасьць і падтрымку. Але ніякіх мітынгаў мы не плянавалі», — сказаў Андрэй Кім карэспандэнту Свабоды.
Ніхто з супрацоўнікаў амбасады да хлопцаў ня выйшаў. Праз пэўны час яны сышлі адтуль бесперашкодна.
Фота з фэйсбуку Андрэя Кіма