Пісьменьнік Андрэй Федарэнка напісаў заяву на выхад з Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
Ён распавёў карэспандэнту Свабоды, што напісаў заяву яшчэ на пачатку месяца — «па асабістым жаданьні».
Андрэя Федарэнку звольнілі з працы ў газэце «ЛіМ» на дзіўнай падставе — «зьмяншэньне колькасьці работнікаў». Цягам году пісьменьнік нідзе не працаваў, і за гэты час ніхто з Саюзу пісьменьнікаў Беларусі нават не пацікавіўся ягоным лёсам.
«Які б я ні быў цярплівы, але ж любому цярпеньню, ды яшчэ цяперашнім эканамічным часам, прыходзіць канец. Але ня толькі гэта стала прычынай сыходу з саюзу. Але і гэта».
Спадар Федарэнка сказаў, што заява ня будзе мець зваротнага ходу і яму ўсё роўна, падпісаная яна ці не.
«Я сябе трохі ніякавата адчуваю. Вось цягам году яны не давалі працы, але трэба аддаць належнае, што не чапалі ніякім бокам. Наагул, яны не рабілі нічога кепскага і нічога добрага. Ну, як бы памёр чалавек. Я ў прынцыпе мог пісаць што хачу і дзе заўгодна друкавацца. Я ня ведаю, гэта плюс ці мінус. Для мяне як для пісьменьніка — плюс. Але ў цэлым за гэтым стаіць касьмічная абыякавасьць».
Андрэй Федарэнка не выключае, што можа падаць заяву на ўступленьне ў незалежны Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
У ЖЖ сябра таго ж саюзу Валеры Гапееў напісаў, што на выхад Федарэнкі з праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі «агрызнуўся хіба што Новікаў». Літаратурны крытык Аляксандар Новікаў напісаў, што «Андрэй паступіў прыстойна, хоць і запозьнена».
«Карацей, атрымліваецца, Андрэя лічылі чужым. Чакалі. І ці выпадкова ён застаўся без работы?
Адно толькі ўцяміць не магу: па якіх мерках яны там вызначаюць: „свой — чужы“? Якія такія крокі рабіў Федарэнка, якія заявы дзе агучваў, якія артыкулы пісаў, каб чакалі ад яго заявы на выхад? Можа, усё прасьцей? Менш таленавітых — шырэй дарога шэрасьці? Прасьцей дзяліць прэміі і месцы?
Але, зь іншага боку, мне не па сабе трошкі і па іншай прычыне. Можна не любіць Федарэнку, але ж гэта — велічыня ў літаратуры, асоба. І калі ўжо такі чалавек не цікавы нашым СМІ (выпадае — ніякім), дык каму насамрэч трэба ў гэтым грамадзтве пісьменьнік?», — піша Гапееў.
«Напісана,што Андрэй паступіў прыстойна, хоць і запозьнена. Ну як гэта можна камэнтаваць? Насамрэч, значыць, чакалі. Чакалі, калі я паступлю прыстойна. А менавіта — напішу заяву на звальненьне», — сказаў карэспандэнту Свабоды Андрэй Федарэнка.
Федарэнка лічыцца адным з самых цікавых сучасных аўтараў. Ягоныя кнігі два гады запар уваходзяць у шорт-ліст літаратурнай прэміі Гедройца.
Андрэй Федарэнка нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка на Мазыршчыне. Скончыў Мазырскі палітэхнікум і бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт Менскага інстытуту культуры. Працаваў мулярам, бібліятэкарам, у рэдакцыях часопісаў «Полымя», «Маладосць», газэты «ЛіМ». Аўтар кніг прозы «Гісторыя хваробы», «Смута», «Нічые», «Мяжа», «Ланцуг». Па кнізе «Шчарбаты талер» зьняты чатырохсэрыйны мастацкі фільм.
Саюз пісьменьнікаў Беларусі быў створаны ў 2005 годзе літаратарамі, якія падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку. Яго ўзначальвае генэрал Мікалай Чаргінец. Уступаць у СПБ былі вымушаныя фактычна ўсе пісьменьнікі, якія працавалі ў дзяржструктурах.