Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека арганізоўвае ў Брусэлі дэманстрацыю за вызваленьне беларускіх палітвязьняў у дзень прыезду міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея.
22 ліпеня Ўладзімер Макей мае зьявіцца ў Брусэлі на сустрэчы міністраў замежных спраў краін «Усходняга партнэрства» Эўразьвязу. Гэта будзе ягоная першая паездка ў Эўропу пасьля таго, як зь яго часова (на час працы міністрам замежных спраў) зьнялі візавыя санкцыі Эўразьвязу.
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека ў сувязі з чаканым прыездам Макея заяўляе, што прагрэсу з правамі чалавека ў краіне няма, і нагадвае пра 12 беларускіх палітвязьняў, якія застаюцца за кратамі.
МФПЧ ладзіць дэманстрацыю за вызваленьне беларускіх палітвязьняў 22 ліпеня а 12-й гадзіне на плошчы Rond-point Schuman у Брусэлі.
«Агульная сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае непакоіць. Не назіраецца ня толькі ніякага рэальнага прагрэсу, але і палітычнай волі на станоўчыя зьмены ў выкананьні правоў чалавека і дэмакратычных стандартаў кіраваньня. Беларускі рэжым адкрыта і выразна адмаўляецца супрацоўнічаць зь міжнароднымі арганізацыямі ў гэтай галіне. Эканамічныя і сацыяльныя правы грамадзян абуральна парушаюцца, палітычныя актывісты, праваабаронцы і журналісты церпяць ад ціску», — нагадвае МФПЧ.
Арганізацыя падае сьпіс усіх беларускіх палітвязьняў і паведамляе пра падрыхтоўку новых працэсаў супраць Васіля Парфянкова і Ўладзімера Яроменка.
«Эўразьвяз павінен скарыстаць гэтую ключавую магчымасьць візыту спадара Макея для вызваленьня палітвязьняў, але ня толькі. Беларусь знаходзіцца ў сыстэмным крызісе з правамі чалавека, і ЭЗ павінен цьвёрда трымацца і настойваць на сыстэмных зьменах, якія будуць падтрымлівацца на высокім узроўні ў ягоным парадку дня. Правы чалавека і палітычныя зьняволеныя — ня козыр, якім можна гандляваць»,— заклікае МФПЧ.