Старшыня Саюзу палякаў Беларусі зьвярнуўся з заявай у пракуратуру з нагоды зьнікненьня крыжа у гонар жаўнераў Арміі Краёвай.
Мечыслаў Яськевіч, старшыня непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў патрабуе ад пракуратуры Гарадзенскай вобласьці высьветліць, хто і паводле якога права ўчыніў акт вандалізму, сьпілаваўшы крыж, усталяваны ў вёсцы Рачкаўшчына Шчучынскага раёну на месцы гібелі жаўнераў Арміі Краёвай.
Паводле Яськевіча, сябры СПБ, а таксама жыхары Рачкаўшчыны вельмі ўсхваляваныя актам вандалізму. Ён таксама дадае, што гэта зрабілі днём між 10-й і 13-й гадзінамі, у той час, калі гаспадароў прыватнай сядзібы, дзе быў усталяваны крыж, выклікалі ў сельсавет.
«Я напісаў скаргу ў абласную пракуратуру. Згодна з Канстытуцыяй Беларусі, без парушэньня законаў быў усталяваны крыж, праводзілася сьвятая імша, крыж асьвяціў сьвятар. А невядомыя вандалы пазьдзекаваліся з маіх пачуцьцяў і пачуцьцяў тых людзей, якія прысутнічалі ў той дзень на сьвятой імшы. І ўсе мы хочам, каб пракуратура высьветліла, што за вандалы гэта зрабілі», — заявіў Свабодзе Яськевіч.
Што датычыць магчымага аднаўленьня крыжа, то Яськевіч сказаў, што найперш будуць чакаць вынікаў працы пракуратуры ў гэтай справе, а ў далейшым прымуць рашэньне.
Сябры непрызнаванага ўладамі саюзу палякаў усталявалі крыж 12 траўня, на 64-я ўгодкі сьмерці аднаго з камандзіраў Арміі Краёвай — Анатоля Радзівоніка, псэўданім Олех. У 1949 годзе Радзівонік з сваімі паплечнікамі загінуў у сутычцы з вайскоўцамі НКУС.
За гэта кіраўніка непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Мечыслава Яськевіча аштрафавалі на 4 мільёны, а 82-гадовую пэнсіянэрку Вераніку Сэбасьцяновіч — на 2,5 мільёна.
Вераніка Сэбасьцяновіч была сувязной акоўцаў пад псэўданімам «Ружачка» і затым атрымала прысуд — 25 гадоў сталінскіх лягераў. Выйшла на волю неўзабаве пасьля сьмерці Сталіна.