Аплата за навучаньне ў беларускіх вышэйшых навучальных установах павысіцца ад 1 верасьня да 20%.
Пра гэта ў эфіры першага нацыянальнага тэлеканалу заявіў начальнік упраўленьня Міністэрства адукацыі Сяргей Раманюк.
Ён нагадаў, што ў мінулым навучальным годзе аплата за навучаньне на платных аддзяленьнях не зьмянялася, у той час як тарыфная стаўка першага разраду павышалася тройчы.
Кошт навучаньня цяпер будзе вар’іравацца ў залежнасьці ад формы навучаньня, а таксама ад курсу. Пры гэтым ВНУ маюць права ў залежнасьці ад сваёй эканамічнай сытуацыі самастойна вырашаць, наколькі падымаць кошты.
Анатоль Паўлаў, былы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кажа, што да падвышэньня цэнаў на адукацыю ставіцца адмоўна:
«Гэта адбываецца ў рамках агульнай стратэгіі падвышэньня цэнаў на ўсё. Таму тут нічога дзіўнага. І пакуль народ маўчыць, цэны будуць падвышаць. І праблема ў тым, што заробкі проста несупастаўныя з тым, што трэба плаціць за адукацыю. Заробкі ж адстаюць ад росту цэнаў, у тым ліку і на адукацыю».
Летась у сьнежні кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў БДУІР даручыў разабрацца з высокай платай за навучаньне. Ён заявіў, што аплату за атрыманьне адукацыі трэба «прытармазіць».
Сёлета ў сакавіку Лукашэнка на пасяджэньні Савету міністраў даручыў прааналізаваць абгрунтаванасьць павышэньня платы за адукацыю ў ВНУ:
«Я ад вас не пачуў, якая цана, да прыкладу, адной гадзіны навучаньня ў ВНУ. Хто гэта палічыў? Вось ён ляпнуў недзе, што на 10% трэба павялічыць аплату ў ВНУ. Чаму на дзесяць, а не на пяцьдзясят ці два працэнты? І ці ўсе пытаньні ў нас да абітурыентаў і студэнтаў? Мы даўно перасталі адукоўваць дзяцей як мае быць. У нас у ВНУ поўны бардак, і ніхто на гэта не глядзіць. Я казаў ужо некалькі разоў. І ўсе рэформы ў вас пачынаюцца як быццам з бухты-барахты».
У красавіку група беларускіх студэнтаў ініцыявала ў інтэрнэце кампанію «За стабільную аплату навучаньня!» У сваім звароце студэнты адзначылі, што ў вышэйшых навучальных установах Беларусі навучаецца каля 445 тысяч студэнтаў. Зь іх амаль 65% — на платнай аснове. Зь верасьня 2010 году да красавіка 2013 году кошт навучаньня на платнай аснове павялічваўся і пералічваўся 9 разоў. Апошняе павелічэньне адбылося ў красавіку 2013 году. Пры гэтым сам кошт навучаньня павялічыўся прыкладна ў 3 разы.