Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны зарэгістраваны кандыдатам на пасаду мэра Масквы.
Прадстаўнік выбаркаму растлумачыў, што калі апазыцыянэр, вылучаны партыяй РПР-ПАРНАС, будзе асуджаны па справе «Кировлеса», і прысуд уступіць у законную сілу да дня галасаваньня, Навальнага з выбараў здымуць.
Кандыдатамі на пасаду мэра расейскай сталіцы зарэгістраваныя ўжо шасьцёра. Гэта прадстаўнік КПРФ Іван Мельнікаў, старшыня «Справядлівай Расеі» Мікалай Левічаў, прадстаўнік ЛДПР Міхаіл Дзегцяроў, выканаўца абавязкаў мэра Сяргей Сабянін, а таксама зарэгістраваны ў сераду, разам з Навальным, лідэр партыі «Яблоко» Сяргей Мітрохін.
Тым часам, у Кіраў, дзе ў чацьвер чакаецца абвяшчэньне прысуду Аляксею Навальнаму, зьяжджаюцца журналісты, палітыкі і грамадзкія дзеячы.
У Ленінскім раённым судзе, дзе слухаецца справа, паведамілі, што на судовае пасяджэньне прыбудуць больш за сотню журналістаў, у тым ліку з замежных СМІ. Апазыцыянэра абвінавачваюць па справе аб крадзяжах маёмасьці прадпрыемства «Кировлес». Пракуратура падчас спрэчак папрасіла прысудзіць Навальнага да шасьці гадоў пазбаўленьня волі. Абарона настойвае на апраўданьні.
Прыхільнікі Аляксея Навальнага і сам актывіст лічаць вылучаныя супраць яго абвінавачваньні палітычна матываванымі. Улады Кірава не ўзгаднілі мітынгі ў падтрымку Навальнага. У сераду і чацьвер у горадзе праходзяць адзінкавыя пікеты.