Сьмяротны абед для школьнікаў
Your browser doesn’t support HTML5
Ня меней за 20 дзяцей загінулі і дзясяткі трапілі ў шпіталь з харчовым атручэньнем, паспытаўшы бясплатнага харчаваньня ў вясковай школе за 80 кілямэтраў ад Патны ў індыйскім штаце Біхар. Усім ахвярам ад васьмі да адзінаццаці гадоў. Абураныя жыхары вёскі выйшлі на вуліцы. Былі сутычкі з паліцыяй.