Цукеркавая контрарэвалюцыя. Поўнае відэа

Цукеркавая контрарэвалюцыя

Каля 5 тысяч чалавек сабраліся ў Берасьці на адкрыцьцё гандлёвага дому, у часе якога на іх з адкрытай пляцоўкі высыпалі каля 800 кіляграмаў цукерак. Няўжо ў гэтых людзей няма грошай, каб самім купіць? Дык чаму тады яны не выходзяць на акцыі пратэсту, каб зьмяніць сваё жыцьцё да лепшага? Новы выпуск «Свабоды бяз гальштукаў» — на сайце Свабоды 17 ліпеня а 13-й гадзіне
Каля 5 тысяч чалавек сабраліся ў Берасьці на адкрыцьцё гандлёвага дому, у часе якога на іх з адкрытай пляцоўкі высыпалі каля 800 кіляграмаў цукерак. Няўжо ў гэтых людзей няма грошай, каб самім купіць? Дык чаму тады яны не выходзяць на акцыі пратэсту, каб зьмяніць сваё жыцьцё да лепшага? А мо патрэба нешта атрымаць «на халяву», губляючы чалавечую годнасьць, ужо ўвайшло ў мэнталітэт сучасных беларусаў? Чаму тады апазыцыйны лідэры не выкарыстоўваюць гэты фактар? І ці не падачкамі беларуская ўлада гасіць любое памкненьне да масавага бунту, рэвалюцыі? Няўжо да бясконцасьці будуць жыць беларусы ў чаканьні манны нябеснай?

У дыскусіі бяруць удзел старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і філёзаф, публіцыст Уладзімер Падгол. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.