Лукашэнка паляцеў у Кітай

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пачынае трохдзённы візыт у Кітай.
Гэты візыт прыходзіць па запрашэнні прэзідэнта Кітая Сі Цзіньпіня, які правядзе перамовы з Лукашэнкам у Пэкіне.

Беларусь і Кітай, як чакаецца, падпішуць сумесную дэкларацыю і больш за 20 двухбаковых пагадненняў, пратаколаў і кантрактаў, перадае ІТАР-ТАСС.

Лукашэнка заявіў перад вылетам, што спадзяецца вывесьці супрацоўніцтва Беларусі і Кітаю на «якасна новы ўзровень». Ён сказаў, што гэта будзе ўключаць у сябе «інтэнсіўны палітычны дыялёг», а таксама пашырэньне «гандлёва-эканамічных, інвэстыцыйных і гуманітарных» стасункаў.

Кітай ужо ўдзельнічае ў шэрагу энэргетычных і прамысловых праектах у Беларусі.

Менск і Пэкін таксама супрацоўнічаюць ў касмічнай і вайскова-тэхнічнай сфэрах.