Прычына чыгуначнай катастрофы ў Францыі – няспраўнасьць шляхоў

Прычынай крушэньня цягніка ў Францыі стала тэхнічная няспраўнасьць шляхоў. Пра гэта заявіў прадстаўнік Нацыянальнай кампаніі францускіх чыгунак П'ер Ізар.
Паводле яго, адна са стыкавых накладак адлучылася ад рэйкі, што прывяло да сходу цягніка з рэек.

Раней міністар транспарту Францыі выключыў чалавечы фактар, як магчымую прычыну аварыі.

У выніку крушэньня загінулі шэсьць чалавек і 30 атрымалі раненьні. Восем зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Чыгуначная катастрофа адбылася ўчора вечарам паблізу станцыі Брэтыньі-сюр-Орж ў 20 кілямэтрах ад Парыжу. У хуткасным электрацягніку, які накіроўваўся з Парыжу ў Лімож, знаходзілася 385 чалавек.