Ніякага абвалу беларускага рубля ня будзе, заявіў у Касьцюковічах на нарадзе з старшынямі райвыканкамаў Магілёўскай вобласьці прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч.
Паводле кіраўніка ўраду, для ажыятажу на валютным рынку няма ніякіх падстаў, а эканоміка краіны працуе стабільна, золатавалютных рэзэрваў дастаткова. Паводле Мясьніковіча, станавіцца ў чэргі да абменьнікаў няма ніякага сэнсу.
«Мы без праблем зможам забясьпечыць патрэбы насельніцтва ў замежнай валюце», — цытуе БЕЛТА прэм’ер-міністра.
Апошнім часам адразу некалькі чыноўнікаў высокага рангу выступілі з заявамі пра тое, што падстаў для дэвальвацыі няма.
На жывой лініі з падпісчыкамі «Народнай газеты» старшыня Нацыянальнага банку Надзея Ермакова запэўніла: няма ніякіх перадумоў для дэвальвацыі, а інфляцыя па выніках году не перавысіць заплянаваныя 12%.
Паралельна ў рэдакцыі газэты «Рэспубліка» колішні кіраўнік Нацыянальнага банку, а цяпер віцэ-прэм’ер Пётар Пракаповіч гэтаксама шчыра зьдзівіўся пытаньню чытачоў: маўляў, хвалявацца няма прычынаў, а заробкі ў даляравым эквіваленце ў наступным годзе падвысяцца яшчэ на сотню.