Альпіністкі Greenpeace атакавалі лёнданскі хмарачос

Сёньня раніцай шэсьць альпіністак з прыродаахоўнай арганізацыі Greenpeace зрабілі ўзыходжаньне на самы высокі будынак Лёндану.
Вышыня хмарачосу Shard складае 310 мэтраў. Альпіністкі ўзьняліся на вышыню, роўную чвэрці будынка. Узыходжаньне было адносна бясьпечнае, бо на краі будынка маецца лесьвіца.

Greenpeace заявіла, што гэта быў пратэст супраць арктычнага бурэньня нафтавай кампаніі Shell.