У Маскве суд абвесьціць вэрдыкт па справе Магніцкага

Натальля Магніцкая, маці Сяргея Магніцкага

Цьвярскі суд Масквы ў чацьвер вынесе прысуд па крымінальнай справе ў дачыненьні да памерлага ў СІЗА юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага і кіраўніка фонду Уільяма Браўдера.
Гэта першы ў расейскай і савецкай судовай практыцы працэс над нябожчыкам.

Раней падчас спрэчак бакоў пракурор папрасіў суд прызнаць Магніцкага вінаватым ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, але спыніць крымінальную справу ў сувязі зь яго сьмерцю.

Дзяржабвінаваўца папрасіў завочна асудзіць Браўдэра на 9 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму.

Адвакат ўдавы Магніцкага Дзьмітрый Харытонаў заявіў, што пасьмяротны разгляд справы супярэчыць закону.

Маці Сяргея Магніцкага Натальля неаднаразова выступала супраць суда, заяўляючы, што яе сын быў закатаваны ў СІЗА, а суд зьяўляецца спробай абяліць вінаватых у яго гібелі.

Паводле закона, суд над памерлым чалавекам можа праходзіць толькі па жаданьні ягоных сваякоў, аднак расійскія ўлады тлумачаць пасьмяротны працэс над Сяргеем Магніцкага грамадзкай значнасьцю справы, паведамляе ВВС.