Міжнародны валютны фонд абнародаваў даклад, у якім скарэктаваў у горшы бок свой красавіцкі прагноз росту сусьветнай эканомікі. Калі ўвесну рост у 2013 прагназаваўся на ўзроўні 3.3%, зараз МВФ дае прагноз гадавога росту ў 3.1%.
Варта адзначыць, што з кастрычніку 2012 году Фонд пагаршае свой прагноз росту сусьветнай эканомікі ўжо ў трэці раз: у кастрычніку — прагноз складаў 3.6%, у студзені сёлета — 3.5%.
Істотна скарэктаваны прагноз росту для краін разьвіцьця, такіх як Кітай, Бразылія, Расеі, Індыя, Мэксіка і Паўднёвая Афрыка. У цэлым прагноз росту эканомік краін разьвіцьця зьніжаны з 5.3% да 5%. Як адзначаюць экспэрты Фонду, гэта адаб’ецца і на росьце амэрыканскай эканомікі: ёй МВФ абяцае павелічэньне на 1.7% сёлета супраць папярэдняга прагнозу ў 1.9%. Эўразона паводле Фонду загразла ў рэцэсіі — сёлета супольная эканоміка 17 краінаў эўразоны зьменшыцца на 0.6%.
Чакаецца, што невялічкі рост — на 0.9% — адбудзецца ў краінах зоны эўра толькі ў наступным годзе.
З буйных эканомік сьвету палепшыліся прагнозы толькі для Японіі, Вялікабрытаніі і Канады.
«Рызыкі пагаршэньня пэрспэктываў росту сусьветнай эканомікі па-ранейшаму пераважаюць: на фоне ўжо вядомых рызыкаў зьявіліся новыя. Да іх, у тым ліку, належыць магчымасьць больш працяглага запавольваньня эканамічнага росту ў краінах разьвіцьця. На гэта, у прыватнасьці, можа паўплываць зьніжэньне аб’ёмаў крэдытаваньня, і, магчыма, жорсткія фінансавыя ўмовы, калі спыненьне палітыкі манэтарнага стымуляваньня ў ЗША прывядзе да адтоку капіталу», — адзначаюць аналітыкі МВФ.