Расея выставіла карантынныя пасты на мяжы

На беларуска-расейскай мяжы

Расея ўвяла карантынныя пасты на беларускай мяжы з-за афрыканскай чумы сьвіней у Беларусі.
Карантынныя пасты арганізаваныя галоўным упраўленьнем Міністэрства надзвычайных сытуацыяў па Смаленскай вобласьці на тэрыторыі Вяліскага, Руднянскага і Красьненскага раёнаў. Яны пачалі працу ў месцах перасячэньня дзяржаўнай мяжы Расеі і Беларусі каля Сенькава, Ржаўкі, Селуянава і Заазер’я.

На пастах арганізаванае дзяжурства пажарных разьлікаў.

Раней Расея забараніла пастаўкі прадукцыі сьвінагадоўлі зь Віцебскай і Гарадзенскай абласьцей Беларусі ў сувязі з выяўленьнем ачагоў афрыканскай чумы сьвіней.