Беларусь не выконвае свае абавязаньні па пастаўках нафтапрадуктаў у Расею. Пра гэта заявіў кіраўнік Міністэрства энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак. Зь якіх прычынаў паміж бакамі ўвесь час узьнікаюць спрэчкі вакол аб’ёмаў паставак нафты ў Беларусь? Чаму, нягледзячы на праблемы ва ўласнай эканоміцы, Расея працягвае пастаўляць нафту на самых ільготных для Беларусі ўмовах, фактычна даючы афіцыйнаму Менску фінансавыя датацыі?
На гэтыя пытаньні адказвае дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш.
Цыганкоў: Паведамленьні пра тое, што беларускі бок не выконвае свае пэўныя абавязаньні ў нафтавых пытаньнях, зьяўляюцца з пэрыядычнасьцю ў некалькі месяцаў. Але потым усё ўлагоджваецца і пастаўкі працягваюцца ў ранейшых аб’ёмах. Чаму так адбываецца, чаму бакі ня могуць дамовіцца хаця б на год і адпаведна выконваць свае дамоўленасьці?
Коктыш: Гэта вынік таго становішча, што гадавой дамоўленасьці наконт аб’ёмаў нафты няма, і даволі ўпарты торг працягваецца кожны квартал. Мне здаецца, што такое становішча будзе цягнуцца да канца году. Бо торг ідзе па даволі шырокім коле пытаньняў. Перш за ўсё, гэта эўразійскі праект. Расея пакідае сабе інструмэнт ціску, а Беларусь зацята змагаецца за кожны эпізод.
Магчыма, і гэты год таксама скончыцца тактычным выйгрышам Беларусі. Бо пакуль з усімі бойкамі на тры кварталы гэтага году Беларусь атрымала тыя аб’ёмы, на якія прэтэндавала. І заява міністра Новака — гэта маркер таго, што пачынаецца новы этап торгу, за які зноў давядзецца змагацца, як і за папярэднія.
Цыганкоў: Ці можна вашыя словы ўспрымаць як прагноз наконт таго, што патрабаваньне Беларусі, каб Расея павялічыла свае пастаўкі нафты да 23 мільёнаў тон, будзе выканана?
Коктыш: Дагэтуль першыя тры кварталы гэтыя патрабаваньні задавальняліся. Так што няма падставаў лічыць, што будзе нейкі правал у чацьвёртым квартале. Так ці інакш, праўдамі ці няпраўдамі — але Беларусь сваё атрымлівала.
Цяпер расейскае кіраўніцтва мае шэраг істотных праблемаў і ў замежнай, і ва ўнутранай палітыцы. Атрымаць шумны скандал на беларускім напрамку ім зусім не патрэбна. Так што, здаецца, гэтым разам торг зноў мае шанцы скончыцца на ўмовах Беларусі.
Цыганкоў: Аналітыкі ўспрымаюць пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь на тых умовах, на якіх яны цяпер адбываюцца — як фактычныя датацыі беларускай эканоміцы. Ці можна сказаць, што яны працягваюцца пераважна з палітычных прычынаў?
Коктыш: Так, яны працягнуцца. Але нельга сказаць, што гэта будзе бясконца. Бо Расея цяпер пераходзіць ад росту да рэцэсіі. А гэта азначае, што рэсурсу ня будзе хапаць і рэсурс будзе шукацца па ўсіх закутках. І Беларусь — не апошняя крыніца, за кошт якой магчыма паправіць балянс.
Торг будзе больш жорсткі, і з пазыцыі тактычнай абароны Менск бясконца ня здолее трымацца. Рана ці позна давядзецца ініцыяваць уласную палітыку, уласныя ўмовы, ініцыятыву. І ці здолее гэта зрабіць Менск — гэта істотная праблема. Дагэтуль Беларусь проста трымала тактычную абарону. Раней гэта працавала, але ці будзе працаваць далей — пытаньне.
Цыганкоў: Паведамленьні пра тое, што беларускі бок не выконвае свае пэўныя абавязаньні ў нафтавых пытаньнях, зьяўляюцца з пэрыядычнасьцю ў некалькі месяцаў. Але потым усё ўлагоджваецца і пастаўкі працягваюцца ў ранейшых аб’ёмах. Чаму так адбываецца, чаму бакі ня могуць дамовіцца хаця б на год і адпаведна выконваць свае дамоўленасьці?
Коктыш: Гэта вынік таго становішча, што гадавой дамоўленасьці наконт аб’ёмаў нафты няма, і даволі ўпарты торг працягваецца кожны квартал. Мне здаецца, што такое становішча будзе цягнуцца да канца году. Бо торг ідзе па даволі шырокім коле пытаньняў. Перш за ўсё, гэта эўразійскі праект. Расея пакідае сабе інструмэнт ціску, а Беларусь зацята змагаецца за кожны эпізод.
Магчыма, і гэты год таксама скончыцца тактычным выйгрышам Беларусі. Бо пакуль з усімі бойкамі на тры кварталы гэтага году Беларусь атрымала тыя аб’ёмы, на якія прэтэндавала. І заява міністра Новака — гэта маркер таго, што пачынаецца новы этап торгу, за які зноў давядзецца змагацца, як і за папярэднія.
Торг будзе больш жорсткі, і з пазыцыі тактычнай абароны Менск бясконца ня здолее трымаццаКірыл Коктыш