Падчас нядаўняга конкурсу прыгажосьці «Міс Менск», арганізаванага сталічнымі ўладамі на пляцоўцы тэлеканалу СТВ, выявілася, што пераможцы ў розных намінацыях — пераважна стрыптызэркі, танцоркі go-go і нават топлес ды-джэі. Летась запатрабавалася прэзыдэнцкае ўмяшаньне, каб ануляваць вынікі галасаваньня за вызначэньне беларускага ўдзельніка на конкурс «Эўрабачаньне». Радыё Свабода пацікавілася думкаю прадусара Сяргея Кузіна, які апошнія 10 гадоў працуе ва Ўкраіне, — ці апраўданае зрастаньне дзяржавы з шоў-бізнэсам?
— Скандал зь «Міс Менск» спрычыніўся да адмены тэлетрансьляцыі. Ня выключана, што будзе ануляваны ўвесь конкурс разам зь яго вынікамі. На вецер выкінута больш за 200 тысяч даляраў. Тым часам галоўны абаронца маральнасьці Мікалай Чаргінец заявіў, што гэта правакацыя супраць беларускіх уладаў. Ці не перабор увагі?
— Ржу ўжо тыдзень з гэтай гісторыі (сьмяецца). У чым выяўляецца правакацыя — тое, што цёлку за ўсе месцы хапаюць? Ці, можа, гэта апазыцыя яе туды прасунула? Ну, Чаргінец — ён жа мысьляр, хто б сумняваўся! Рознае ў галаву можа прыйсьці. Маразм, вядома, што тут скажаш? Але я да гэтага збольшага па-філязофску падыходжу, для мяне ў прынцыпе такія конкурсы крыху мазаічнай псыхапатыяй патыхаюць. Іх тут у нас па пяць штук у кожнай ВНУ штотыдзень праводзяць. Проста ўсе гэтыя конкурсы прыгажосьці, «Эўрабачаньні» — усё гэта пена на жыцьці сучаснага чалавека. І яна ўсё роўна зьявіцца. Таму што ёсьць такая частка грамадзтва, якая ў гэтым, напэўна, інтуітыўна мае патрэбу. Камусьці трэба ўбіць сабе ў галаву, што конкурсы прыгажосьці і «Эўрабачаньне» — гэта ўвогуле паказьнік нечага: культуры, прасунутасьці. Але гэта проста нармальныя бабкі, якія косяць пэўныя тэлеканалы ў кожнай краіне, зьбіраюць гіганцкія грошы на sms, на ўнёсках і г.д. Хто ўвогуле сказаў, што гэта крытэрый якасьці, узроўню сучаснай поп-музыкі ў той ці іншай дзяржаве?
— У Беларусі «Эўрабачаньнем» займаецца асабіста прэзыдэнт, разам з малым сынам рэгулярна наведвае конкурсы прыгажосьці...
— Але чаму пры гэтым нікому не прыходзіць у галаву іншае? Вазьміце Англію, якая ў жыцьці амаль нічога ня выйграла (апошняя перамога дзесьці ў сярэдзіне 1970-х), проста дае ў агульную касу грошы, і ўсё на гэтым. Чаму Брытанія, Нямеччына, іншыя краіны з мэгаразьвітымі музычнымі рынкамі, з артыстамі, якія зьбіраюць стадыёны, выпускаюць мільённымі накладамі дыскі, заўсёды гэты так званы конкурс прайграюць? Чаго гэта паказьнік? Таго, што гэта наш усходнеэўрапейскі комплекс: хочацца, каб як у Эўропе было. Эўрарамонт такі, ведаеш? Таму «Эўрабачаньне» паказальнае і ў гэтым сэнсе. Але перадусім гэта конкурс тэлеканалаў. Зразумела, набіваюцца рэйтынгі, ставіцца дарагая рэкляма. Але якія гэта адносіны мае да таго, што мы называем сапраўднай музычнай культурай?
— Відавочна, што Кіеў, дзе ты цяпер працуеш, і Менск, адкуль тваю каманду фактычна выціснулі 10 гадоў таму, рушылі ў розных кірунках. Цэнзура, тэлефоннае права, адміністрацыйны рэсурс у Беларусі актуальныя дагэтуль. Што ва Ўкраіне?
— Цэнзура цэнзуры ня роўная. Зразумела, што абсалютна незалежных СМІ ўвогуле ў прыродзе не існуе. Але я за 10 гадоў з такім, каб ня ставіць у эфір ролік зь Цімашэнкай пры Януковічу ці ня ставіць ролік зь Януковічам пры Цімашэнцы, не сутыкаўся. Вядома, дзярмішча хапае, як і ўсюды. Але Ўкраіну адрозьнівае ад Беларусі найперш тое, што тут можна жыць, можна хоць дзярмо дзярмом называць. Што таксама немалаважна. На жаль, цудаў не бывае — гады ідуць, а ты з-за кагосьці сваё жыцьцё марнуеш. Таму сытуацыя непараўнальная. Дарэчы, самы галоўны трэнд жартаў зь Януковіча і ягонага атачэньня — гэта мова. Мы ўсе тут гаворым адзін аднаму «до зівтра», «опіздав», «останівка». Так званыя «данецкія» лічаць, што, устаўляючы дарэчы і недарэчы «і», гавораць па-ўкраінску. Хочаш падкалоць — скажы: «Ви з Донецьку? До зівтра». Тады крычаць: што вы зьдзекуецеся, я разумею ўкраінскую мову. Азараў увогуле выдае пэрл за пэрлам: «крівосісы», «вагіны». Так на нарадзе і сказаў — дэмакратычныя «крівосісы». У нас нават ёсьць рубрыка ў эфіры — «Крівосісы». І нічога, нармальна. Ня ведаю, да чаго ўсё гэта прыйдзе, але пакуль усё нармальна. Відаць, ва Ўкраіне працэс папросту ўжо незваротны. Тая сытуацыя, якая склалася ў палітыкуме, яна не прадугледжвае адкату ў мінулае. Хоць, шчыра кажучы, адзін час пачалі баяцца: то адно закруцілася, то другое, то трэцяе. Няўжо закручваюць? Але не, тут ужо такія фокусы ня пройдуць.
— Увогуле як за дзесяцігодзьдзе жыцьця ва Ўкраіне вырашылася моўнае пытаньне?
— Няма ніякіх праблемаў, я размаўляю па-ўкраінску. Гэта было суровай неабходнасьцю, таму што калі ты маеш выступ на нацыянальным радыё, на тэлебачаньні, яшчэ на нейкіх пляцоўках, то патрэбна размаўляць выключна ўкраінскай мовай. Але няма ніякіх пытаньняў. Калі б у мяне была неабходнасьць, як я прыехаў у Беларусь, размаўляць па-беларуску, таксама не было б праблемаў. Чалавек жа істота грамадзкая, правільна? І калі няма нейкай унутранай замовы, то, натуральна, ты маладушнічаеш. Як гэта робіць абсалютная большасьць саміх беларусаў. Справа ж ня ў моднасьці ці нямоднасьці мовы, а ў яе арганічнасьці, запатрабаванасьці. У мяне хлопец працуе ў студыі гуказапісу, родам з Львова, дык ён гаворыць толькі на ўкраінскай мове. Не таму, што ён увесь такі нацыяналіст. Яму проста цяжка размаўляць па-расейску. Вось і ўсе «падводныя плыні» моўнай камунікацыі, гэта самае галоўнае.
— На гэтым тле можна згадаць тваю ініцыятыву рабіць навіны па-беларуску на «Альфа Радыё».
— Так, мы былі адзіныя, хто пачаў рабіць беларускамоўныя выпускі навінаў. Але ў тым жа Мінінфарме на нас глядзелі, як на ідыётаў — проста невытлумачальная пазыцыя. Хоць, шчыра скажу, у мяне няма ніякіх кваснапатрыятычных пачуцьцяў у адносінах да мовы. Я, можа, камусьці непрыемныя рэчы кажу, але ёсьць дыягназ: калі дзяржава называецца Беларусь, то там павінны размаўляць на беларускай мове. Дзяржава называецца Ўкраіна — дзяржаўныя чыноўнікі, сродкі масавай інфармацыі ды іншыя павінны гаварыць на нацыянальнай мове. Так, ёсьць частка спажыўцоў, якія карыстаюцца іншай мовай, — трэба іх паважаць. Але ж дзяржавы маюць канкрэтныя назвы — Беларусь, Украіна. На якіх яшчэ мовах там можна размаўляць? У нас нават «Русское радио» працуе на ўкраінскай мове, за выключэньнем трох гадзінаў ранішняга шоў, якое мы прадаём і якое папулярнае ў Крыме, у Данецку, у Адэсе. Дарэчы, мы вельмі баяліся, калі ў 2007 годзе запускалі «Русское радио» ў Львове. Але ўсё пракаціла.
— Сяргей, у Беларусі вельмі папулярныя многія ўкраінскія выканаўцы. Хто запатрабаваны зь беларусаў ва Ўкраіне?
— «Ляпісы» калі прыяжджаюць — тут перабіты ўвесь Кіеў. Аўтобусы фанатаў, бел-чырвона-белыя сьцягі, усё па поўнай праграме. Я працаваў 23 траўня ў «Зялёным тэатры», а Сяргей Міхалок граў там праз тыдзень. Дык ня тое што біток, а ў літаральным сэнсе перабіток. Па нейкіх вёсках, я пару разоў бачыў, катаюцца па карпаратывах нейкія клоны «Песьняроў», «Сяброў», але гэта на дні нараджэньняў, на сьвяты, як я кажу, Горлавак ды іншых Тырлавак. Акрамя «Ляпісаў», прынамсі ў кіеўскіх клюбах вельмі папулярны калектыў «Серебряная свадьба». Гэткі панк-дэкаданс з вакалісткай- дзяўчынай, сумесь францускага флёру з баянамі, з акардэонамі. Працуюць на беларускай, расейскай, францускай мовах, чалавек восем на сцэне, шыкоўная абсалютна каманда. Заўсёды чакаюць гурт «The Toobs» з салістам-бубначом, на выходныя яны зноў тут, каманда «Yellow Brick Road» — таксама менчукі з Курасоўшчыны. Вось гэтыя людзі проста «рвуць» Кіеў, Данецк, Адэсу. Але тут ёсьць магутны клюбны рух, тут куча клюбаў па 500–600 месцаў. У прынцыпе, ганарар у 3–4 тысячы даляраў без праблемаў можна адбіць, а ўсё астатняе зарабіць на бары, на рэстаране. Гэта з таго, што я ведаю. Зразумела, прыяжджаюць і іншыя.
Сяргей Кузін — сябра рады дырэктараў групы «Тавр», якая аб’ядноўвае папулярныя FM-станцыі краіны — «Радыё Рокс», «Хіт-FM», «Рускае Радыё Ўкраіна», «Kiss-FM», «Радыё «Мэлёдыя», «Радыё Relax». Ягоны голас — візытоўка шэрагу ранішніх праграмаў у FM-эфіры. Арганізуе і вядзе папулярныя тэлешоў і канцэрты. На мяжы 1990–2000-х Сяргей Кузін гэтаксама каціраваўся ў Беларусі, аднак палітыка манапалізацыі мэдыйнай прасторы паставіла крыж на праекце «Альфа Радыё», і апошнія 10 гадоў жыве ў Кіеве. І хоць Кузін атрымаў украінскае грамадзянства, падзеі ў Беларусі не пакідаюць яго абыякавым.
— Ржу ўжо тыдзень з гэтай гісторыі (сьмяецца). У чым выяўляецца правакацыя — тое, што цёлку за ўсе месцы хапаюць? Ці, можа, гэта апазыцыя яе туды прасунула? Ну, Чаргінец — ён жа мысьляр, хто б сумняваўся! Рознае ў галаву можа прыйсьці. Маразм, вядома, што тут скажаш? Але я да гэтага збольшага па-філязофску падыходжу, для мяне ў прынцыпе такія конкурсы крыху мазаічнай псыхапатыяй патыхаюць. Іх тут у нас па пяць штук у кожнай ВНУ штотыдзень праводзяць. Проста ўсе гэтыя конкурсы прыгажосьці, «Эўрабачаньні» — усё гэта пена на жыцьці сучаснага чалавека. І яна ўсё роўна зьявіцца. Таму што ёсьць такая частка грамадзтва, якая ў гэтым, напэўна, інтуітыўна мае патрэбу. Камусьці трэба ўбіць сабе ў галаву, што конкурсы прыгажосьці і «Эўрабачаньне» — гэта ўвогуле паказьнік нечага: культуры, прасунутасьці. Але гэта проста нармальныя бабкі, якія косяць пэўныя тэлеканалы ў кожнай краіне, зьбіраюць гіганцкія грошы на sms, на ўнёсках і г.д. Хто ўвогуле сказаў, што гэта крытэрый якасьці, узроўню сучаснай поп-музыкі ў той ці іншай дзяржаве?
— У Беларусі «Эўрабачаньнем» займаецца асабіста прэзыдэнт, разам з малым сынам рэгулярна наведвае конкурсы прыгажосьці...
— Але чаму пры гэтым нікому не прыходзіць у галаву іншае? Вазьміце Англію, якая ў жыцьці амаль нічога ня выйграла (апошняя перамога дзесьці ў сярэдзіне 1970-х), проста дае ў агульную касу грошы, і ўсё на гэтым. Чаму Брытанія, Нямеччына, іншыя краіны з мэгаразьвітымі музычнымі рынкамі, з артыстамі, якія зьбіраюць стадыёны, выпускаюць мільённымі накладамі дыскі, заўсёды гэты так званы конкурс прайграюць? Чаго гэта паказьнік? Таго, што гэта наш усходнеэўрапейскі комплекс: хочацца, каб як у Эўропе было. Эўрарамонт такі, ведаеш? Таму «Эўрабачаньне» паказальнае і ў гэтым сэнсе. Але перадусім гэта конкурс тэлеканалаў. Зразумела, набіваюцца рэйтынгі, ставіцца дарагая рэкляма. Але якія гэта адносіны мае да таго, што мы называем сапраўднай музычнай культурай?
— Відавочна, што Кіеў, дзе ты цяпер працуеш, і Менск, адкуль тваю каманду фактычна выціснулі 10 гадоў таму, рушылі ў розных кірунках. Цэнзура, тэлефоннае права, адміністрацыйны рэсурс у Беларусі актуальныя дагэтуль. Што ва Ўкраіне?
За 10 гадоў з такім, каб ня ставіць у эфір ролік зь Цімашэнкай пры Януковічу ці ня ставіць ролік зь Януковічам пры Цімашэнцы, не сутыкаўсяСяргей Кузін
— Увогуле як за дзесяцігодзьдзе жыцьця ва Ўкраіне вырашылася моўнае пытаньне?
Няма ніякіх праблемаў, я размаўляю па-ўкраінску. Гэта было суровай неабходнасьцю. Калі б у мяне была неабходнасьць, як я прыехаў у Беларусь, размаўляць па-беларуску, таксама не было б праблемаўСяргей Кузін
— На гэтым тле можна згадаць тваю ініцыятыву рабіць навіны па-беларуску на «Альфа Радыё».
— Так, мы былі адзіныя, хто пачаў рабіць беларускамоўныя выпускі навінаў. Але ў тым жа Мінінфарме на нас глядзелі, як на ідыётаў — проста невытлумачальная пазыцыя. Хоць, шчыра скажу, у мяне няма ніякіх кваснапатрыятычных пачуцьцяў у адносінах да мовы. Я, можа, камусьці непрыемныя рэчы кажу, але ёсьць дыягназ: калі дзяржава называецца Беларусь, то там павінны размаўляць на беларускай мове. Дзяржава называецца Ўкраіна — дзяржаўныя чыноўнікі, сродкі масавай інфармацыі ды іншыя павінны гаварыць на нацыянальнай мове. Так, ёсьць частка спажыўцоў, якія карыстаюцца іншай мовай, — трэба іх паважаць. Але ж дзяржавы маюць канкрэтныя назвы — Беларусь, Украіна. На якіх яшчэ мовах там можна размаўляць? У нас нават «Русское радио» працуе на ўкраінскай мове, за выключэньнем трох гадзінаў ранішняга шоў, якое мы прадаём і якое папулярнае ў Крыме, у Данецку, у Адэсе. Дарэчы, мы вельмі баяліся, калі ў 2007 годзе запускалі «Русское радио» ў Львове. Але ўсё пракаціла.
— Сяргей, у Беларусі вельмі папулярныя многія ўкраінскія выканаўцы. Хто запатрабаваны зь беларусаў ва Ўкраіне?
Па нейкіх вёсках катаюцца па карпаратывах нейкія клоны «Песьняроў», «Сяброў», але гэта на дні нараджэньняў