Гендырэктара менскага мэдцэнтру «Экамэдсэрвіс» Галіну Валжанкіну, якая была ўзятая пад варту, выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе і належных паводзінах.
Паводле супрацоўніцы Сьледчага камітэту па Менску Юліі Ганчаровай, зьмененая мера стрыманьня для дырэктара «Экамедсэрвісу» Галіны Валжанінай, якая была арыштаваная ў траўні ў сувязі з расьсьледаваньнем факту сьмерці пацыенткі пасьля плястычнай апэрацыі.
«Адносна гендырэктара „Экамедсэрвісу“ выбрана мера стрыманьня ў выглядзе падпіскі аб нявыезьдзе і належных паводзінах. Гэта адбылося некалькі дзён таму. Расьсьледаваньне крымінальнай справы працягваецца, сьледчыя працягваюць працу па зборы доказаў і іх замацаваньні. На сёньняшні дзень па гэтай справе пад вартай застаецца адзін зь фігурантаў — гэта анэстэзіёляг-рэаніматоляг».
Жыхарка Гародні Юлія Кубарава памерла ў красавіку пасьля таго, як ёй зрабілі плястычную апэрацыю ў менскім прыватным мэдычным цэнтры «Экамэдсэрвіс». На пачатку траўня паводле артыкула аб службовай нядбайнасьці на супрацоўнікаў цэнтру завялі крымінальную справу. У межах справы міліцыя затрымала гендырэктара, анэстэзіёляга-рэаніматоляга, хірурга, які рабіў апэрацыю, і дзьвюх мэдычных сясьцёр. Цэнтру «Экамэдсэрвіс» улады прыпынілі ліцэнзію на асобныя віды мэдычных паслуг.
Пра тэрмін завяршэньня крымінальнай справы «Экамэдсэрвісу» ў Сьледчым камітэце нічога ня кажуць.