У Канадзе выбухнуў цягнік з нафтай, 100 чалавек зьніклі бязь вестак

У Канадзе выбухнуў цягнік з нафтай, 100 чалавек зьніклі бязь вестак

Цягнік, які перавозіў цыстэрны з нафтай, пацярпеў крушэньне ў канадскім горадзе Ляк-Межанцік, на месцы аварыі адбыўся выбух. Каля 100 чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак.
Каля тысячы чалавек эвакуяваныя. Паліцыя правінцыі Квэбэк пацьвердзіла гібель аднаго чалавека, паведамляе канадская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя CBC.

Прычынай аварыі называюць праблемы з гамульцамі.

У Канадзе выбухнуў цягнік з нафтай, 100 чалавек зьніклі бязь вестак