Арыштаваны галоўны сусьветны наркагандляр

Какаін гідрахлярыд

У Калюмбіі арыштавалі мужчыну, якога называюць «галоўным наркагандляром сьвету», і дэпартавалі яго ў Італію.
У Мінабароны Калумбіі заявілі, што Рабэрта Паннунцы, які ў вышуку ўжо некалькі гадоў, арыштавалі ў гандлёвым цэнтры з фальшывым пасьведчаньнем асобы — грамадзяніна Вэнэсуэлы.

Злачынцу зьвязваюць з калябрыйскай мафіяй з паўднёвай Італіі і з калюмбійскімі і мэксыканскімі наркакартэлямі. Італьянскія пракуроры кажуць, што ён арганізаваў перавозку тысячы кіляграмаў какаіну з Паўднёвай Амэрыкі ў Эўропу, што робіць яго найбуйнейшым імпартэрам какаіну ў сьвеце.