Паўночная і Паўднёвая Карэі дасягнулі прынцыповага пагадненьня аб аднаўленьні працы закрытага ў красавіку сумеснага прамысловага комплексу Кэсон.
Перамовы паміж дэлегацыямі абедзьвюх краін у населеным пункце Пханмунджом, у дэмілітарызаванай зоне, пачаліся ў суботу і працягваліся каля 16 гадзін. Дамоўленасьць па выніках сустрэчы прадугледжвае сумесную інспэкцыю комплексу у наступную сераду.
Прыбытак ад функцыянаваньня Кэсонского прамысловага парку складае значную частку даходаў КНДР. Прадпрыемствы былі зачыненыя з-за росту напружанасьці на Карэйскім паўвостраве.
Прыбытак ад функцыянаваньня Кэсонского прамысловага парку складае значную частку даходаў КНДР. Прадпрыемствы былі зачыненыя з-за росту напружанасьці на Карэйскім паўвостраве.