Імпрэзў зладзіў культурна-асьветніцкі цэнтар імя Язэпа Драздовіча, якім кіруе знаная на Віцебшчыне актывістка Ада Райчонак, а таксама Рэспубліканскім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў на чале з Антонам Астаповічам.
Спадар Астаповіч паведаміў, што ёсьць праект аднаўленьня сынагогі ў Лужках, дзе ў 1858 годзе нарадзіўся Бэн-Егуда, які лічыцца стваральнікам іўрыту — дзяржаўнай мовы Ізраілю. Ажыцьцяўленьне гэтага праекту паспрыяла б разьвіцьцю турызму ў Шаркоўшчынскім раёне. Тым болей, што мястэчка Лужкі цікавае ўжо таму, што тут на працягу стагодзьдзяў суіснавалі розныя культуры: беларуская, габрэйская, польская...
Пра ўзаемаўплыў гэтых культур, пра асобу Эліэзэра Бэн-Егуды, пра асаблівасьці местачковага побыту і гаварылі ўдзельнікі чытаньняў, якія зьехаліся з розных гарадоў. Перад слухачамі выступілі пісьменьнік і перакладчык Павал Касьцюкевіч, кандыдат гістарычных навук з Горадні Іна Соркіна, краязнаўца з Глыбокага Ала Вярцінская ды іншыя дасьледчыкі фэномэну беларуска-габрэйскай культурнай супольнасьці.
Спачатку ўдзельнікі й госьці сабраліся ў Лужках, а ўласна чытаньні прайшлі ў школьным будынку вёскі Верацеі. Паводле Ады Райчонак, мясцовыя ўлады прыхільна паставіліся да ідэі ўшанаваньня памяці славутага земляка:
«У арганізацыі чытаньняў раённыя ўлады нам паспрыялі, у тым ліку матэрыяльна. А ўвогуле — гэта першая ў нашым рэгіёне імпрэза падобнага кшталту, якая знайшла водгук і сярод прадстаўнікоў габрэйскай грамады — менавіта таму да нас прыехала і вельмі шмат гасьцей з Полацку, якія зьяўляюцца сябрамі габрэйскіх культурніцкіх суполак, і самадзейныя артысты зь Менску, якія парадавалі народнымі габрэйскімі і сучаснымі сьпевамі. А таксама імпрэза зацікавіла й беларускіх краязнаўцаў зь Мёраў, Глыбокага, Шаркаўшчыны, Браслава, дый усіх, хто цікавіцца нашай гісторыяй».
Пра Элізэра Бэн-Егуду, «бацьку сучаснага іўрыту», у гэтых краёх не забываюцца і шануюць памяць пра ўраджэнца Лужкоў (раней мястэчка Дзісьненскага павету Віленскай губерні, цяпер Шаркоўшчынскага раёну Віцебшчыны). Яго бюст быў устаноўлены летась да Дня беларускага пісьменства і ў Глыбокім, дзе Бэн-Егуда вучыўся ў школе, і адкуль паходзяць абедзьве ягоныя жонкі.