Вэнэсуэла і Нікарагуа прапанавалі Сноўдэну прытулак

Эдвард Сноўдэн (Edward Snowden)

Прэзыдэнты абадзьвюх краінаў абвясьцілі, што могуць прыняць у сябе Эдварда Сноўдэна. Прэзыдэнт Вэнесуэлы Нікалас Мадура паведаміў, што «вырашыў даць гуманітарны прытулак маладому амэрыканцу Эдварду Сноўдэну, каб ён мог жыць на радзіме Балівара і Чавэса, далей ад перасьледу, які чыныіць паўночнаамэрыканская імпэрыя», — прыводзіць словыць Мадуры Reuters.

Прэзыдэнт Нікарагуа Даніэль Артэга заявіў, што ягоная краіна прыме Сноўдэна, «калі дазволяць абставіны» — паведамляе BBC.

Раней Эдвард Сноўдэн зьвяртаўся з просьбамі аб прытулку да 25 краінаў.

У пачатку чэрвеня Эдвард Сноўдэн распаўсюдзіў сакрэтныя дадзеныя аб праграмах электроннага сачэньня амэрыканскіх спэцслужбаў. На радзіме яму прад’яўленыя абвінавачваньні ў дзеяньнях, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы. Цяпер Сноўдэн, верагодна, працягвае заставацца ў транзытнай зоне маскоўскага аэрапорту «Шарамецева», куды прыбыў больш за тыдзень таму рэйсам з Ганконгу.