У Малдове адменены прыняты летась закон аб хімічнай кастрацыі пэдафілаў. Адпаведнае рашэньне ўчора прыняў Канстытуцыйны суд краіны. Суд пастанавіў, што правядзеньне гэтай працэдуры зьяўляецца парушэньнем правоў чалавека.
Ініцыятарам прыняцьця гэтага закону была Лібэральная партыя. Ён прадугледжвае хімічную кастрацыю грамадзян краіны і іншаземцаў, асуджаных за сэксуальны гвалт над дзецьмі ва ўзросьце да 15 гадоў.
За час дзеяньня закону да хімічнай кастрацыі былі прысуджаныя пяць чалавек, аднак выкананьне гэтых рашэньняў было адкладзена.
Хімічная кастрацыя — ужываньне прэпаратаў, якія зьніжаюць полавую цягу i выключаюць магчымасьць выкананьня полавага акту, — у якасьці меры пакараньня ўжываецца ў некаторых краінах.