У Эгіпце прыпынена дзеяньне Канстытуцыі

Міністар абароны Эгіпту Фатах ас-Сісі.

У Эгіпце ваенныя заклікалі да правядзеньня датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў.


Дзеяньне Канстытуцыі прыпынена. Яе становішча перагледзіць спэцыяльны камітэт. Часова будзе працаваць «урад тэхнакратаў», — заявіў у сераду міністар абароны краіны Фатах ас-Сісі.