Чаму людзі пратэстуюць — над гэтай тэмай разважае Джошуа Кітінг на старонках Foreign Policy. Ён піша пра моцны эмацыйны складнік пратэсту, які робіць яго падобным на сэкс.
Апісваючы пратэсты нямецкіх камуністаў супраць нацыстаў у пачатку 1930-х гадоў у сваёй аўтабіяграфіі, нябожчык гісторык Эрык Хобсбаўм адзначыў: «Апроч сэксу, дзеяньні, якія ў найвышэйшай ступені спалучаюць у сабе фізычны вопыт і моцныя эмоцыі — гэта ўдзел у масавай дэманстрацыі ў пэрыяд моцнага грамадзкага хваляваньня. У адрозьненьні ад сэксу, які па сутнасьці індывідуальны, дэманстрацыі і мітынгі ў сваёй прыродзе калектыўныя, а — у адрозьненьні ад сэксуальнага аргазму — па меншай меры, для мужчын, іх можна падоўжыць на некалькі гадзінаў. Зь іншага боку, як і сэкс, мітынг мае на ўвазе некаторыя фізычныя дзеяньні — шэсьці з выкрыкваньнем лёзунгаў, сьпевы, празь якія выяўляецца зьліцьцё асобы з масай, што і зьяўляецца сутнасьцю калектыўнага вопыту».
Ясна, што не ва ўсіх палітычная актыўнасьць — прыроджаная рыса характару, аднак, улічваючы тое, як праходзяць зараз масавыя дэманстрацыі ў Эгіпце, Турэччыне, Бразыліі і іншых краінах, варта задумацца аб псыхалягічным аспэкце палітычных пратэстаў. Ёсьць шмат дасьледаваньняў фактараў, якія прымушаюць некаторыя групы людзей прымаць удзел у мірных пратэстах дзеля дасягненьня палітычных мэтаў. Аднак відавочна, што любы чалавек, які калі-небудзь прымаў удзел у шэсьці або мітынгу, ведае, што прычыны палягаюць ня проста ў прасоўваньні пэўнай палітычнай мэты. Удзел у такіх мерапрыемствах акрамя простага волевыяўленьня нясе ў сабе эмацыйны зарад.
У 2010 годзе ў дасьледаваньні пратэстаў у рамках сацыяльнай псыхалёгіі галяндзкія экспэрты Жаклін Ван Штекеленбург і Берт Кландэрманс прапанавалі мадэль пратэстнай матывацыі, якая ўключае ў сябе ня проста незадаволенасьць пратэстоўцаў і іх стаўленьне да эфэктыўнасьці руху, у якім яны бяруць удзел, але і такія фактары, як эмацыйная інтэнсиўнасьць і «сацыяльная ўцягнутасьць».
«Злосьць ўспрымаецца як тыповая пратэстная эмоцыя, — пішуць яны. — Для тых з нас, хто прымалі ўдзел у пратэстах або сачыў за імі ў навінах, гэта нядзіўна. На самай справе, цяжка ўявіць сабе пратэст бяз злосьці».
Акрамя простага пачуцьці злосьці з нагоды палітычных умоваў, пішуць дасьледнікі, пратэсты, верагодна, прыцягваюць людзей, зьяўляючыся жывымі маніфэстацыямі палітычнай ідэалёгіі або ідэнтычнасьці. «Рашэньне ўдзельнічаць у пратэсьце не прымаецца ва ўмовах сацыяльнай ізаляцыі, — пішуць яны. — Наадварот, індывідуальная незадаволенасьць і пачуцьці ўнутры сацыяльных арганізацый пераўтвараюцца ў групавыя... Гэтыя арганізацыі даюць магчымасьць ствараць і распаўсюджваць крытычную адносна ўладаў інфармацыю і адкрываюць шлях для разьвіцьця актыўнай апазыцыі».
Прасьцей кажучы, пратэст — гэта спосаб пераўтварыць палітычныя ідэі — ці, прынамсі, палітычную незадаволенасьць — ў нешта фізычна існае ў сьвеце. Як выказваньне калектыўнага вопыту, калі выкарыстоўваць словы Хобсбаўма, гэта значна больш магутны спосаб, чым галасаваньне нават на самых дэмакратычных выбарах.
Гэта ня значыць, што ўдзельнікі дэманстрацый не вядуць сябе рацыянальна для прасоўваньня сваіх інтарэсаў — Штекельбург і Кландэрманс успрымаюць эмоцыі і рацыянальную ацэнку незадаволенасьці і эфэктыўнасьці як фактары, якія ўзаемна ўзмацняюць адзін аднаго ў працэсе «пратэстнай» матывацыі людзей. Аднак, разважаючы аб тым, што ж выводзіць людзей на вуліцы Каіру, Стамбулу, Мадрыду або Нью-Ёрку, важна не забываць аб эмацыйным складніку гэтага ўраўнаньня.