Самалёт прэзыдэнта Балівіі Эва Маралеса, які знаходзіўся зь візытам у Расеі, зрабіў незаплянаваную пасадку ў аэрапорце Вены, бо Францыя і Партугалія забаранілі пралёт праз сваю паветраную прастору.
Улады гэтых краін падазраюць, што на борце балівійскага самалёта можа знаходзіцца былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн. Улады Балівіі абверглі паведамленьні аб тым, што на борце самалёта знаходзіцца Сноўдэн.
Раней прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура, які таксама знаходзіўся зь візытам у Маскве, заявіў, што Сноўдэн не прасіў Вэнэсуэлу аб прадстаўленьні яму палітычнага прытулку.
Былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн адмовіўся ад намеру прасіць прытулку ў Расеі пасьля выступу Ўладзімера Пуціна ў панядзелак, заявіў прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў.
Напярэдадні Пуцін заявіў у тэлеэфіры, што для атрыманьня прытулку Сноўдэн павінен спыніць антыамэрыканскую дзейнасьць.
Пяскоў таксама заявіў, што выдача Сноўдэна ў ЗША, дзе ўжываецца сьмяротнае пакараньне, немагчымая.
У сьпісе, апублікаваным на сайце WikiLeaks, фігуруюць 19 дзяржаваў, дзе Сноўдэн папрасіў прытулку, перадае ВВС.
У прытулку Сноўдэну адмовілі Аўстрыя, Бразылія, Фінляндыя, Індыя, Ірляндыя, Нарвэгія, Польшча, Гішпанія і Швайцарыя.
Разглядаюць пытаньне Балівія, Кітай, Куба, Эквадор, Нямеччына, Ісляндыя, Італія, Нідэрлянды і Нікарагуа.
Не пацьвердзілі Францыя і Вэнэсуэла.