У Менск ужо прыехаў часовы павераны Швэцыі Марцін Оберг. Гэта пацьвердзіў Свабодзе былы амбасадар Стэфан Эрыксан. Ён сказаў, што заўтра на сайце амбасады будуць падрабязнасьці.
Паведамляецца, што афіцыйны статус швэдзкі дыплямат, хутчэй за ўсё, атрымае толькі ў верасьні, пакуль ён не атрымаў акрэдытацыі ад беларускага МЗС.
Марціну Обэргу 42 гады, у Менск ён прыехаў разам з жонкай. Дагэтуль дыплямат працаваў у амбасадзе Швэцыі ў Маскве, дзе кіраваў эканамічным аддзелам.
Аб аднаўленьні працы швэдзкай амбасады ў Беларусі ў красавіку ў сваім Twitter паведаміў міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт. «Пасьля пэўных складанасьцяў неўзабаве мы зноў накіруем часовага паверанага кіраваць нашай амбасадай у Менск. Гэта добра для кожнага», — напісаў ён.
1 жніўня 2012 году ўлады Беларусі паінфармавалі Швэцыю пра тое, што не працягваюць акрэдытацыю амбасадару Стэфану Эрыксану. Дыплямата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасьці. У адказ на гэта швэдзкія ўлады заявілі, што ня прымуць новага амбасадара Беларусі і рэкамэндавалі двум супрацоўнікам амбасады РБ пакінуць Стакгольм. 8 жніўня 2012 году МЗС Беларусі абвясьціў пра адкліканьне ўсіх супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Стакгольме. Швэдзкаму боку прапанавалі адклікаць усіх сваіх дыпляматаў зь Менску.