Злучаныя Штаты, як і кожная краіна, прымаюць захады для забесьпячэньня сваіх інтарэсаў і бясьпекі, заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.
Гэтак ён пракамэнтаваў сёньня інфармацыю аб вядзеньні амэрыканскімі спэцслужбамі сачэньня за сваімі саюзьнікамі ў Эўропе і Азіі.
Кэры абмеркаваў праблему зь вярхоўным прадстаўніком Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан у кулюарах сустрэчы міністраў замежных спраў ў Брунэі. Пра падрабязнасьці не паведамляецца. Вядома, што ў памяшканьнях ЭЗ будзе праведзены пільны агляд.
За тлумачэньнямі да ЗША зьвярнуліся таксама Японія і Паўднёвая Карэя.
Нямеччына заклікала Вашынгтон аднавіць ўзаемны давер. Прадстаўнік нямецкага ўраду Штэфен Шайберт падкрэсьліў у сувязі з гэтым, што «цяпер не халодная вайна».
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Аланд назваў сачэньне за саюзьнікамі «непрымальным».
У нядзелю ў нямецкім часопісе Der Spiegel і брытанскай газеце The Guardian зьявіліся матэрыялы аб амэрыканскай апаратуры праслухоўваньня і аб пранікненьні спэцслужбаў ЗША ў кампутарныя сеткі Эўразьвязу, Японіі, Паўднёвай Карэі і Індыі. Выданьні спаслаліся на сакрэтны дакумэнт, перададзены ім былым супрацоўнікам ЦРУ ЗША Эдвардам Сноўдэнам, якога на радзіме абвінавачваюць у шпіянажы.