Прэзыдэнт Харватыі Іва Ясіпавіч паабяцаў аказаць падтрымку суседнім балканскім краінам ва ўмацаваньні іх сувязяў з Эўразьвязам.
Таксама харвацкі лідэр лічыць неабходным зрабіць захады ў справе ўсталяваньня трывалай стабільнасьці ў рэгіёне. Ясіпавіч заявіў пра гэта сёньня ў Заграбе ў часе сустрэчы зь лідэрамі Балканскіх краін.
Харватыя ад сёньня стала 28-м сябрам Эўрапейскага Зьвязу. У сувязі з гэтым у краіне праходзяць урачыстасьці, у якіх удзельнічаюць палітычныя дзеячы шмат якіх эўрапейскіх дзяржаў.
Харватыя — другая з рэспублік былой Югаславіі, якая ўступіла ў ЭЗ. Першай у 2004 годзе стала Славенія.
Эканоміка Харватыі пяты год знаходзіцца ў рэцэсіі, а ўзровень беспрацоўя блізкі да дваццаці адсоткаў.
Як чакаецца, наступнай дзяржавай, якое ўступіць у Эўразьвяз, стане Чарнагорыя.