АМАПаўская «Газэль» пратараніла натоўп у Бабруйску (відэа)

Інцыдэнт адбыўся ў Бабруйску падчас паказальнага выступу АМАПу з нагоды 625-годзьдзя гораду. У шпіталь трапіла адна асоба.
Амапаўцы меліся прадэманстраваць грамадзянам затрыманьне кіроўцы-злачынцы: выставілі імправізаваны блёк-пост зь міліцэйскіх машынаў, расклалі шыпы для прымусовага спыненьня.

Кіроўца АМАПаўскай «Газэлі» зь невядомых прычынаў ня справіўся з кіраваньнем і ўехаў у натоўп гледачоў.

Гэта адбылося на адносна невялікай хуткасьці, аднак некалькі асобаў пацярпелі, у тым ліку дзяўчына, якую шпіталізавалі зь пераломам нагі.