Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў два рэзанансныя законы — аб увядзеньні пакараньня за абразу пачуцьцяў вернікаў і пра забарону гей-прапаганды сярод дзяцей.
Адпаведныя дакумэнты апублікаваныя сёньня на афіцыйным партале праўнай інфармацыі. За «публічныя дзеяньні, учыненыя ў мэтах абразы рэлігійных пачуцьцяў вернікаў, у тым ліку ў месцах рэлігійнага шанаваньня, набажэнстваў і правядзеньня іншых рэлігійных абрадаў», ўводзіцца пакараньне да трох гадоў пазбаўленьня волі. Таксама ў выглядзе пакараньня уведзеныя штрафы да 500 тысяч рублёў, абавязковыя і папраўчыя працы.
За прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін сярод непаўналетніх для грамадзян вызначаны штраф да 5 тысяч рублёў, для чыноўнікаў — да 50 тысяч, для юрыдычных асоб — да мільёна рублёў. Таксама парушэньне можа пацягнуць адміністрацыйнае прыпыненьне дзейнасьці кампаній на тэрмін да 90 сутак.