Берасьцейскія сацыял-дэмакраты выступаюць супраць будаўніцтва жылога дома на месцы стадыёна. Адпаведны зварот накіравалі ў Берасьцейскі гарвыканкам прадстаўнікі абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Як паведаміў БелаПАН старшыня абласной партыйнай структуры Ігар Маслоўскі, падставай для звароту стала абвешчанае мясцовай уладай грамадзкае абмеркаваньне архітэктурнага праекту «Васьмідзесяцікватэрны жылы дом па вул. Прыгарадная з гандлёва-офісным блёкам».
Паводле Маслоўскага, у партыйнай заяве адзначаецца, што ўзьвядзеньне такога аб’екту на месцы стадыёна супярэчыць ня толькі іх партыйнай праграме, але і інтарэсам жыхароў мікрараёну Рэчыца, дзе разьмешчана вуліца Прыгарадная, а таксама дзяржаўнай палітыцы ў галіне аховы здароўя, разьвіцьця спорту і фізкультуры.
Сацыял-дэмакраты таксама зьвяртаюць увагу на тое, што для разьвіцьця масавага спорту і фізычнай культуры спартовыя аб’екты павінны знаходзіцца ў непасрэднай блізкасьці зь месцам жыхарства людзей. І хоць у цяперашні час на стадыёне, з-за адсутнасьці неабходнага абсталяваньня, заняткі па масавай фізычнай падрыхтоўцы і спартовыя спаборніцтвы абмежаваныя, мясцовыя жыхары там гуляюць у футбол, займаюцца аздараўленчым бегам. У зімовы час — катаюцца на санках і лыжах.
«Замест будаўніцтва жылога дома мы прапануем правесьці комплексную рэканструкцыю стадыёна і ўладкаваць яго сучасным спартовым абсталяваньнем, — сказаў Маслоўскі. — Мы думаем, што з гэтым пагодзіцца большасьць жыхароў мікрараёну Рэчыца. А жылы дом з гандлёва-офісным блёкам можна пабудаваць на вольнай тэрыторыі, што мы і прапануем у сваёй заяве гарвыканкаму ».