Пажар на менскім Галоўпаштамце (дадаліся фота)

Позна ўвечары ў пятніцу ў Менску адбыўся пажар на Галоўпачтамце.
Як паведамілі карэспандэнту Свабоды пажарныя, узгараньне адбылося на першым паверсе будынку, гарэла кампутарная тэхніка. Тушэньне пажару працягвалася каля гадзіны.











Прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі паведаміў Інтэрфакс, што «на паштамце было ўзгараньне на першым паверсе - пашкоджаны мэбля і аргтэхніка на плошчы 8 кв.м. Пацярпелых няма».

Паводле відавочцаў, пажар пачаўся прыкладна ў 22.30. Прыкладна праз сем хвілін пасля таго, як з вокнаў пайшоў густы дым, да Галоўпаштамту, які размяшчаецца каля плошчы Незалежнасьці ў цэнтры Менску, пад'ехалі пажарныя машыны. Усяго ў тушэньні пажару бралі ўдзел каля 15 разьлікаў.

Людзей з будынка эвакуавалі.

Фота: Антон Юркавец