Расьсьледаваньне па справе аб незаконным перасячэньні дзяржаўнай мяжы Беларусі грамадзянамі Швэцыі на лёгкаматорным самалёце завершана.
Пра гэта паведаміў журналістам першы намесьнік старшыні КДБ Ігар Сяргеенка, паведамляе БелТА.
Адказваючы на пытаньне, ці завершана справа, абвінавачанымі па якой праходзяць грамадзяне Беларусі Сяргей Башарымаў і Антон Сурапін, прадстаўнік КДБ адказаў: «Так, завершана». Ад іншых камэнтароў Ігар Сяргеенка адмовіўся.
Аднаматорны самалёт са швэдзкім экіпажам з супрацоўнікаў кампаніі Studio Total несанкцыянавана перасек паветраную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня. Ён правёў у паветранай прасторы краіны каля паўтары гадзіны, скінуўшы над Івянцом і ўскраінай Менску больш за 800 плюшавых медзьведзянят з запіскамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
Нягледзячы на тое, што ваенныя і памежнікі спачатку адмаўлялі парушэньне мяжы, па дадзеным факце была ўзбуджаная крымінальная справа. 13 ліпеня ў яе рамках быў затрыманы 20-гадовы фатограф Антон Сурапін, які першым выклаў на сваім сайце Belarusian News Photos фатаграфіі скінутых швэдамі цацачных мядзьведзяў. Пазьней стала вядома пра затрыманьне рыэлтара Сяргея Башарымава, у якога швэды маглі або плянавалі здымаць жыльлё.
31 ліпеня за «неналежнае выкананьне службовых абавязкаў па забесьпячэньні нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь» Аляксандар Лукашэнка зьняў з пасадаў кіраўніка Дзяржпамежкамітэту Ігара Рачкоўскага і камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генэрал-маёра Дзьмітрыя Пахмелкіна.
1 жніўня ўлады Беларусі адмовілі ў працягу акрэдытацыі амбасадару Швэцыі ў Беларусі Стэфану Эрыксану, пасьля чаго выбухнуў беларуска-швэдзкі дыпляматычны скандал. 17 жніўня КДБ зьмяніў Сурапіну і Башарымаву меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе.
У лютым 2013 году старшы прапаршчык памежнай службы, які не паведаміў аб перасячэньні мяжы швэдзкім самалётам раніцай 4 ліпеня 2012 году, быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.