Спэцыяліста вышэйшай катэгорыі, лекара-траўматоляга Івана Шэгу звольнілі з працы.
Доктара выклікалі ў адміністрацыю шпіталя, разьлічылі і вярнулі яму працоўную кніжку.
У Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы Іван Шэга адпрацаваў больш за 30 гадоў.
27 чэрвеня яму споўнілася 60, і зь ім не працягнулі кантракт.
24 красавіка 2013 году за подпісам галоўнага лекара Юрыя Пяцельскага Іван Іванавіч Шэга атрымаў афіцыйны ліст: «Адміністрацыя УА „Слонімская ЦБР“ паведамляе, што з Вамі будзе працягнуты кантракт тэрмінам на адзін год з 28 чэрвеня 2013 году да 27 чэрвеня 2014 году». Менш чым празь месяц, 21 траўня, Іван Шэга атрымлівае ад таго ж Пяцельскага новы ліст, дзе галоўны лекар папярэджвае: «Адміністрацыя Слонімскай ЦРБ паведамляе, што 27 чэрвеня Вы будзеце звольнены ў сувязі з заканчэньнем тэрміну кантракту, п.2 арт.35 Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь».
У Слонімскай ЦРБ сёньня не хапае дзясятка дактароў. Каб трапіць да нэўрапатоляга, трэба чакаць месяц, да ўроляга — каля двух месяцаў, ён адзін на ўвесь раён, да таго ж пэнсіянэр. Не хапае і траўматолягаў — нядаўна два спэцыялісты пераехалі ў Калінкавічы.
У абарону доктара выступілі землякі Івана Шэгі, якія сабралі некалькі тысяч подпісаў, творчая інтэлігенцыя, кіраўнікі партыйных суполак гораду. Але гэта не дапамагло.
Інтэрвію Івана Шэгі — пазьней на сайце і ў эфіры Радыё Свабода.