У Менску абмежаваны рух: ідзе рэпэтыцыя параду (+ песьня)

Рэпэтыцыя параду

На час праходжаньня тэхнікі абмежаваны рух усіх відаў транспарту, акрамя сустрэчнага грамадзкага, на праспэкце Незалежнасці, па вуліцах Сурганава, Арлоўскай і Максіма Багдановіча.
У сувязі з рэпэтыцыяй параду тэхнікі, прысьвечанага сьвяткаваньню Дня Незалежнасьці, 27 і 29 чэрвеня 2013 г. з 20.00 да 05.00 гадзін пры руху мэханізаванай калёны будзе абмежаваны рух транспарту.

Як паведамляе Ўпраўленьне ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму, на час праходжаньня тэхнікі абмяжуюць рух усіх відаў транспарту, акрамя сустрэчнага грамадзкага, на праспэкце Незалежнасці, па вуліцах Сурганава, Арлоўскай і Максіма Багдановіча.

Па вуліцы Сурганава на ўчастку ад праспэкту Незалежнасьці да плошчы Бангалор і вуліцы Максіма Багдановіча на ўчастку ад Сурганава да Машэрава закрываецца рух усіх відаў транспарту ў абодвух напрамках на час правядзеньня рэпэтыцыі.

Рэпэтыцыя параду



А пакуль ідзе рэпэтыцыя параду, прапануем чытачам сайту Радыё Свабода паслухаць «Саўку і Грышку»


Your browser doesn’t support HTML5

Танкі

спампаваць