27 чэрвеня на пасяджэньні камісіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па палітычных пытаньнях і дэмакратыі выступіў дакладчык па Беларусі Андрэс Хэркель. У працы камісіі ўзяла ўдзел дэлегацыя сяброў Палаты прадстаўнікоў у складзе Мікалая Самасейкі і Аляксандра Зазулі.
Ці магчымае аднаўленьне дыялёгу паміж афіцыйным Менскам і Радай Эўропы?
Хэркель: «Вядома ж, магчымае. Але гэта цяпер у першую чаргу залежыць ад Беларусі. То бок у нас была сустрэча і былі паднятыя некаторыя пытаньні — аб сьмяротнай кары, аб палітычных зьняволеных. Мы ў гэтым пляне дыскутавалі ў прысутнасьці даволі вялікай колькасьці парлямэнтароў, у тым ліку і прэзыдэнта Парлямэнцкай асамблеі. Таксама было ўзьнятае пытаньне пра тое, ці магчымы мой візыт для ўстанаўленьня фактаў у Беларусь для падрыхтоўкі майго дакладу. Але на гэты конт, вядома, такога адказу не было. Мы казалі пра сьмяротную кару, пра рэфэрэндум 1996 году і так далей. Эўрапейскія парлямэнтары сказалі, што грамадзкая думка і палітычныя рашэньні іншы раз не супадаюць. Гэта быў звычайны абмен думкамі. Але новым было тое, што пасьля вельмі доўгага пэрыяду быў такі кантакт. І цяпер мы чакаем таго, якім будзе адказ зь Менску на гэтыя ўзьнятыя пытаньні. І я вельмі ўдзячны прэзыдэнту Парлямэнцкай асамблеі Міньёну, што ня толькі я, але і ён узьняў пытаньне пра мой магчымы візыт у Менск. Але на гэты конт яснага адказу пакуль няма. Але я сказаў, што буду рыхтаваць даклад незалежна ад таго, будзе візыт ці не. Але візыт, вядома, патрэбны. Нават калі даклад застаецца крытычным, то сам факт візыту застаецца станоўчым. І цяпер усе астатнія пытаньні пра тое, як мы будзем далей рухацца з дыялёгам, трэба задаваць уладам Беларусі. Бо гэты адказ у іхніх руках, а ня ў нашых».
Паводле спадара Хэркеля, у Беларусі выдатна ведаюць каштоўнасьці Рады Эўропы і перадумовы, на якіх будуецца дыялёг з многімі краінамі. Хэркель адзначыў, што афіцыйны Менск не павінен інтэрпрэтаваць каштоўнасьці, якія захоўвае Эўропа, як ультыматум. Але рушыць далей бяз гэтых каштоўнасьцяў вельмі цяжка.
Карэспандэнт: «Раней была такая пазыцыя, што без адмены сьмяротнай кары дыялёг з афіцыйным Менскам не адновіцца. Але запрасілі афіцыйную дэлегацыю, спадара Самасейку. Чаму?»
Хэркель: «Я ня думаю, што сьмяротная кара — гэта адзіная перадумова. Ёсьць вельмі многа іншых пытаньняў. Гэта пытаньне аб палітвязьнях, аб свабодных выбарах і так далей. І мы павінны паказаць, што дзьверы ў прынцыпе можна адчыняць і цяпер ключ у іх. Яны гэта павінны выкарыстаць. Тым больш што я апошні раз быў абвінавачаны ў тым, што мы падрыхтавалі даклад безь візыту ў Беларусь, то цяпер была магчымасьць зноў узьняць гэтыя праблемы».
Мікалай Самасейка, як паведамляе БЕЛТА, заявіў, што Беларусь гатовая да дыялёгу з ПАРЭ на аснове роўнасьці і ўзаемапавагі. Маўляў, санкцыі і ўльтыматумы не садзейнічаюць разьвіцьцю сытуацыі, а маюць проста супрацьлеглы эфэкт.

Я ня думаю, што сьмяротная кара — гэта адзіная перадумова. Ёсьць вельмі многа іншых пытаньняў. Гэта пытаньне аб палітвязьнях, аб свабодных выбарах і так далей