Калі трэба адзначаць Дзень незалежнасьці? Поўнае відэа

Ці маюць беларусы сёньня дзяржаўнае сьвята, якое дадавала б ім нацыянальнай годнасьці, патрыятызму, яднала б нацыю? Новая перадача «Свабода бяз гальштукаў».

Як і чаму дзень вызваленьня Менску ад нямецка-фашыстоўскіх сілаў 3 ліпеня 1944 году ператварыўся ў галоўнае сьвята беларускай дзяржаўнасьці — Дзень незалежнасьці?

Якая дата беларускай гісторыі найбольш адпавядае сэнсу сьвята, адлюстроўвае доўгі і драматычны шлях беларусаў да волі?

Ці маюць беларусы сёньня дзяржаўнае сьвята, якое дадавала б ім нацыянальнай годнасьці, патрыятызму, якое б яднала нацыю?

І ўвогуле — ці можна сёньня казаць пра поўную і незваротную незалежнасьць Беларусі?

У дыскусіі бяруць удзел:

  • надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь, былы дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, мовазнаўца Пётра Садоўскі
  • адзін зь лідэраў беларускай сацыял-дэмакратыі, гісторык, літаратуразнаўца Анатоль Сідарэвіч

Вядзе перадачу — Вячаслаў Ракіцкі.