Дзе мяжа паміж свабодай слова, свабодай навуковых інтарэсаў і інтарэсамі дзяржавы, дзяржаўнай ідэалёгіяй? Наўпроставая трансьляцыя на сайце Радыё Свабода 26 чэрвеня а 13-й гадзіне.
У Расеі зьбіраюцца ўвесьці закон аб крымінальнай адказнасьці за паклёп на войскі антыгітлераўскай кааліцыі. У шэрагу краінаў забароненае адмаўленьне Галакосту ці генацыду армянаў. Ці ёсьць падставы для прыняцьця падобных дакумэнтаў у Беларусі? І як тады быць навукоўцам, якія аднаўляюць праўду пра сфальсыфікаваную гісторыю ўдзелу беларусаў у Другой сусьветнай вайне, або пра замоўчаны Слуцкі збройны чын? Ці не паставіць крымінальная адказнасьць кропку на праўдзе пра шмат якія падзеі беларускай гісторыі? Ці не зашкодзяць новыя навуковыя дасьледаваньні даўніх спрэчак паміж суседнімі дзяржавамі, сучасным дачыненьням, прыкладам, паміж беларусамі і палякамі, беларусамі і расейцамі? Ці ня стане гэта рэанімацыяй гістарычных крыўдаў?
А хто можа быць судзьдзём у пытаньнях інтэрпрэтацыі гісторыі, асабліва аддаленай у часе? Дзе мяжа паміж свабодай слова, свабодай навуковых інтарэсаў і інтарэсамі дзяржавы, дзяржаўнай ідэалёгіяй? Нарэшце, дзе мяжа паміж прафэсійным інтарэсам і маральнай адказнасьцю гісторыкаў, пэдагогаў, літаратараў?
У дыскусіі бяруць удзел намесьнік галоўнага рэдактара часопіса «ARCHE. Пачатак» Аляксандар Пашкевіч і гісторык Уладзімер Ляхоўскі. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.